17 Октября 2018

Ветераны педтруда встречались с миорским клубом "Божена"

gazeta
  • 657

 Ветэраны педагагічнай працы раёна адзначылі прафесійнае свята разам з міёрскім клубам “Бажэна”. Працавалі ў розных школах, выкладалі розныя прадметы, некаторыя нават не знаёмы, але на святочным агеньчыку з нагоды Дня настаўніка адчувалі сябе нібы адна дружная сям’я. Прыгадвалі школьныя будні, дзяліліся сакрэтамі аптымізму, разам спявалі і спаборнічалі ў конкурсах.

МЕСЦА святочнай сустрэчы — тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. З Днём настаўніка павіншавала гасцей дырэктар установы Алена Шамёнак. Заставацца актыўнымі і часцей нагадваць пра сябе раіла старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Фёдарава. Вершаванае прывітанне падрыхтавалі школьнікі.


Прыемны сюрпрыз чакаў настаўніцу пачатковых класаў СШ №2 Антаніну Чаславаўну Якусік. У пачатку кастрычніка разам з прафесійным святам яна адзначае дзень нараджэння. Павіншаваць любімую матулю і мудрую настаўніцу прыйшлі дарослыя дочкі.


 ПРАХОДЗІЛА мерапрыемства пад назвай “Эліксір маладосці”. Удзельнікам прапанавалі падзяліцца сваімі жыццёвымі дэвізамі і перакананнямі.


— Мне яшчэ толькі восемдзесят год, — заўважае Фаіна Васільеўна Варона з Папшулёў. — Трэба жыць, каб рабіць дабро, і радавацца кожнаму дню.


 Лідзіі Пракопаўне Чабор з Дзісны — семдзесят пяць. За плячыма пяцьдзясят год педагагічнага стажу, з якіх дваццаць дзевяць аддала Дзісенскай школе-інтэрнату.


 — Вельмі любіла сваю работу і не ведала, дзе яна заканчваецца, — гаворыць педагог.
Нямала ветэранаў педагагічнай працы сярод удзельнікаў клуба “Бажэна”. Напрыклад, Рэгіна Васільеўна Аланцьева адпрацавала ў дзіцячым садку 36 год. Такі ж стаж у былога выхавацеля Ліры Кірылаўны Кураш, якая працягвае працаваць з дзецьмі ў цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі.


Любоў да сваёй справы, разуменне яе значнасці, удзячнасць вучняў і бацькоў і цяпер сілкуюць педагогаў-ветэранаў энергіяй і цеплынёй. У іх вачах па-ранейшаму гараць агеньчыкі дабрыні. Як заўважыла настаўніца замежнай мовы СШ №2 Іна Генадзьеўна Какорыч, у душы ўсе застаюцца маладымі.


ДЛЯ сумеснага адпачынку ў клубе “Бажэна” запасліся песнямі і конкурсамі. Усе разам спявалі, удзельнічалі ў вясёлых забавах, дэгуставалі пачастункі, прыгатаваныя настаўнікамі. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Белорусов ждут три выходных подряд в мае 2027 года

Назад к списку
Следующая →

Осенняя ярмарка прошла в Миорах и Дисне

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]