Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
Два гады мінула, як кожны з нас пайшоў сваёй дарогай. Але 2 лютага былых вучняў 11 "В" выпуску 2011 года ў сценах роднай СШ №3 аб'ядналі дзве прычыны. Па-першае, сустрэча выпускнікоў, а па-другое, дзень нараджэння класнага кіраўніка Таццяны Мікалаеўны Максіменка.
"Зусім не дзіўна, што ў зале няма свабодных месц, бо сёння асаблівы дзень", — такімі словамі адкрыла ўрачыстую частку ў актавай зале дырэктар Валянціна Генадзьеўна Атрошка. На сустрэчу прыехалі выпускнікі розных гадоў. "Юбіляраў" запрашалі на сцэну. Вядучыя вечара, а гэта Віталь Вабішчэвіч і Марыя Апалька, вучні 10 "А" і "Б", адзначылі, што за 32 гады школа выпусціла ў жыццё больш паўтары тысячы маладых людзей, і гэта нямала. "Але ў нас прасторныя класы, доўгія калідоры і шырокія лесвіцы—месца хопіць усім", — развеяў апасенні адзін з вядучых. Ды і прыйшлі далёка не ўсе. Зразумела, што некага не адпусцілі сям'я ці справы, а іншыя наогул за тысячы кіламетраў ад родных месц.
Пасля таго, як праспявала дзесяцікласніца Таццяна Красоўская, усёй залай ушанавалі памяць настаўнікаў, што пайшлі з жыцця. А песня "Адыходзьце…" ў выкананні вучня 10 "Г"-класа Паўла Каськевіча ў многіх выклікала слёзы яскравага пачуцця. А потым пачалася міні-імправізацыя пра адзін з дзён у нейкай з уяўных сем'яў нашых выпускнікоў. Ролі мужа і жонкі ігралі Сяргей Вішнеўскі і Юля Пацеенак з 10-га. А перад тым, як на сцэну ўзняўся адзін з самых "старых" класаў, Алена Валынец і Андрэй Станевіч праспявалі "Я гатовы цалаваць пясок…" Сапраўды, школа на таленты не бяднее. І гэта пераканаўча даказалі іншыя выступаючыя.
Пасля ўрачыстай часткі мы скіраваліся ў "родны" клас, які зусім нядаўна быў для 11 "В" ці не сапраўдным домам. Павіншавалі класнага кіраўніка Таццяну Мікалаеўну з днём нараджэння, занялі месцы за "сваімі" партамі. Звярнулі ўвагу на новае настаўніцкае крэсла і градуснік ля ўваходу. Так, ёсць чаму радавацца, у пакоі становіцца больш утульна і сучасна. "А вы ведаеце, што ў суседнім кабінеце ўстанавілі інтэрактыўную дошку? — спытала наша класная.—Яна ўяўляе сабой вялікі сэнсарны экран, на паверхні якога праецыруецца выява рабочага стала камп'ютара".
Але не школьныя "абноўкі" былі асноўнай тэмай нашых размоў. Перш усяго цікавілі дасягненні кожнага з былых вучняў. Вось Аліна Шамшур і Кацярына Кузняцова апошні год асвойваюць прафесіі адпаведна бухгалтара ў Полацку і юрыста ў Маладзечне. А Дзяніс Івашкевіч і Сяргей Марцілёнак ужо ў арміі. Дарэчы, Сяргей трапіў у дэсантныя войскі. Ганна Гаўрыловіч ужо каханая жонка і маладая мама. "Але школа—гэта адзінае месца, дзе можна называць сябе хлопчыкамі і дзяўчынкамі",—дакладна адзначыла Таццяна Мікалаеўна. Вось такімі і застануцца ў мяне ў памяці Дзмітрый Лапкоўскі, Арцём Грыгор'еў, Кіра Федарэц, Дар'я Зазнова, Анастасія Кавальская, Уладзіслаў Казюронак… А колькі слоў было сказана пра Аляксандра Юршэвіча, Арцёма Пятроўскага, Вольгу Арцімовіч, Юлію Дабіжа, Дзіяну Альшаўскайтэ…
Ігар МАТЭЛЕНАК,
студэнт факультэта журналістыкі БДУ.
На здымку: у час сустрэчы выпускнікоў у СШ №3
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.