Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
У 1978 годзе, заканчваючы сталічную вну, Вера Яленская магла выбраць для працаўладкавання любы абласны цэнтр ці гарадок па ўсёй Беларусі. Вабіла родная Міёршчына. За 47 настаўніцкіх гадоў спачатку ў Акунёўскай, а затым у Сіцькоўскай школе ні разу не пашкадавала пра свой выбар. Сёлета Веры Мікалаеўне споўнілася 70. Працягвае выкладаць замежную мову, вольным часам скіроўваецца на ціхае паляванне ці рыбалку, разам з мужам вядуць хатнюю гаспадарку і чакаюць у госці дзяцей і ўнукаў.
Добразычлівая, пазітыўная, з пачуццём гумару. Такой ведаюць Веру Яленскую вучні, якіх змянілася некалькі пакаленняў. Сярод іх і яе муж Мікалай Міхайлавіч. Іх першую сустрэчу Вера Мікалаеўна памятае да драбніц:
– Калегі папярэдзілі, што ў дзясятым класе ёсць дзёрзкі вучань. Заходжу ў клас: да настаўніцкага стала трэба прайсці праз парты, за першай сядзіць высокі хлопец, выцягнуўшы ногі ледзь не да дошкі. Здагадалася, хто гэта, і кажу: «Яленскі, прыбяры ногі». А ён у адказ: «Я што вінаваты, што яны такія доўгія выраслі».
Розніца ва ўзросце ў шэсць гадоў не перашка- джала ў сямейным жыцці, якое бярэ адлік з 1982 года. Мікалай Міхайлавіч і Вера Мікалаеўна выхавалі дваіх сыноў, для якіх маці была яшчэ і настаўніцай. Аляксей і Юрый знайшлі сябе ў прафесіі, стварылі сем’і, падарылі бацькам чацвярых унукаў, дапамагаюць з бытавымі клопатамі, наведваючыся ў вёску з горада.
Веры Мікалаеўне гарадское жыццё не па душы. Яе месца сілы – прырода роднага краю. Таму падчас размеркавання ў педагагічным інстытуце замежных моў аддала перавагу Міёрскаму раёну. Паміж Дворнасельскай і Акунёўскай СШ выбрала апошнюю, што бліжэй да роднага Мікалаёва.
– На прыродзе ўсё дзяцінства прайшло. Бабуля да грыбоў прывучыла, пасля з татам у лес хадзіла. З дзесяці гадоў журавіны на балоце збірала разам з двума братамі і сястрой. Так зараблялі грошы і ў школу самі апраналіся, – расказвае суразмоўніца. – Вучылася ў Мікалаёўскай школе, дзясяты клас заканчвала ў Дзісненскай. З прафесіяй вызначылася ў старэйшых класах. Паўплывалі на мой выбар настаўніцы замежнай мовы Тамара Аляксандраўна Маняк і Антаніна Васільеўна, чыё прозвішча, на жаль, не прыгадаю. Таксама прыкладам была настаўніца фізікі Галіна Васільеўна Фурсава, па гэтым прадмеце ўдзельнічала ў алімпіядах. Вырашыла стаць настаўніцай, хоць раней думала пра медыцыну. Уступныя экзамены здала на выдатна. Пасля кожнага маці тэлеграму адсылала.
Пра выбар прафесійнага шляху таксама не шкадуе. Цікава развівацца ў прафесіі, сачыць за трэндамі, прымяняць у адукацыйным працэсе тэхналогіі штучнага інтэлекту.
Шырокае ў Веры Мікалаеўны кола захапленняў – шахматы, апошнім часам гуляе анлайн; вязанне, раней стварала адзенне, цяпер вяжа цёплыя шкарпэткі для мужа; чытанне кніг, паважае класіку і ведае на памяць усе байкі Кандрата Крапівы, аднак аддае перавагу лёгкім жаночым раманам і, безумоўна, рыбалка, куды і зімой, і летам выпраўляюцца з мужам. У ліку апошніх трафеяў апантанай рыбачкі шчупак на шэсць з паловай кілаграмаў. Улоў раздаюць родным і сябрам, з дробнай рыбы гатуюць кансервы, якія таксама разыходзяцца па розных адрасах.
Шмат віншаванняў атрымала імянінніца ў свой юбілей у пачатку лістапада. Гучалі цёплыя пажаданні ад родных, калег, сяброў.
Чаго ў свае 70 Вера Мікалаеўна жадае сабе сама?
– Калі гаварыць пра ўнутраны стан, адчуваю сябе на 50+. Што да фізічнага самаадчування, па балоце хадзіць ужо цяжэй, аднак па-ранейшаму хочацца і па журавіны, і па грыбы, – заўважае яна. – Пажаданне самой сабе – здароўя. Астатняе ўсё ёсць. Добры муж, з якім звёў лёс. Клапатлівыя дзеці і цудоўныя ўнукі. Любімая работа ў педагагічным калектыве, дзе заўжды знаходжу разуменне і падтрымку як у калег, так і ў адміністрацыі. Захапленні, на якія ёсць час і магчымасці. Усё гэта надае жыццю сэнс і робіць яго напоўненым.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.