19 Декабря 2016

Неслабый рубеж миорских олимпиад

gazeta
  • 502

Неслабый рубеж миорских олимпиадЗавяршыўся раённы этап алімпіяд. На Міёршчыне ў ім прыняў удзел 171 вучань, 39 з сельскай і 132 з гарадской мясцовасці. Вызначылася 70 пераможцаў—13 з сяла і 57 з горада. Некаторыя вынікі ўразілі асабліва. 

 

Высокія балы па тэхнічнай і абслугоўваючай працы. У дзесяцікласніцы Ірыны Вярковіч з СШ №3 імя Ягора Томкі—91,4%. Дзесяцікласнік з Дзісны Іван Баўтот па гэтым прадмеце набраў 90%, яго зямляк дзевяцікласнік Ула-дзімір Стацэвіч—88,1%, васьмікласнік з Завуцця Павел Гваздоўскі—88,8%.

Адзінаццацікласнік з Дзісны Аляксандр Сташкевіч па матэматыцы адолеў рубеж у 86%. Іншыя вучні таксама падбіраліся пад эверэст.
Па грамадазнаўстве дыплом ІІІ ступені ў Марыі Шук (СШ №2, настаўнік З.У. Аўласевіч).

Па беларускай мове дыплом І ступені ў Вікторыі Новік (СШ №3 імя Я. Томкі, Н.Л. Гагалінская), Паліны Мятла (Дзісна, А.П. Красоўская), ІІ ступені ў Ганны Альхімовіч (Язна, А.І. Чабан), Лізаветы Дзям'янавай (Сіцькова, А.М. Шамшур), ІІІ ступені ў Таццяны Шарабайка (Дзісна, В.Ф. Кавалеўская), Веранікі Закрэўскай (СШ №2, А.А. Кукуць), Вікторыі Шавяковай (Дзісна, А.П. Красоўская).

Па нямецкай мове першая ў раёне Валянціна Мізер (СШ №2, Ж.П. Закрэўская), за ёй--Аліна Пашкоўская (Туркова, А.В. Батура). Лепшыя фізікі: ІІ месца ў Аляксандра Васюковіча (СШ №2, Т.К. Курашэвіч), ІІІ месца ў Максіма Пішчулёнка (СШ №3 імя Ягора Томкі, Л.А. Грыгор'ева) і Аляксандра Сташкевіча (Дзісна, А.А. Бандарэнка).

Віртуоз-англічанка з дыпломам І ступені Надзея Смулько (СШ №2, Н.А. Кавалёнак), за ёй Анастасія Скурат (СШ №2, А.Ф. Крук), на ІІІ месцы Арцём Лонскі (СШ №2, Т.Г. Крук), Крысціна Пятроўская (СШ №3 імя Я. Томкі, А.П. Жабёнак), Вікторыя Шавякова (Дзісна, І.С. Крыўко), Марыя Шук (СШ №2, Н.А. Кавалёнак).

Па тэхнічнай і абслугоўваючай працы лепшыя—Іван Баўтот (Дзісна, М.М. Пацеенак), Ірына Вярковіч (СШ №3 імя Я. Томкі, Н.Г. Анецька), Наталля Мароз (Дворнае Сяло, Ж.М. Пушкель), з серабром—Павел Гваздоўскі (Завуцце, А.В. Гваздоўскі), Уладзімір Стацэвіч (Дзісна, М.М. Пацеенак), Юлія Завадская, Анжэла Карзінок (СШ №3 імя Я. Томкі, Н.Г. Анецька), Вікторыя Рачыцкая (СШ №3 імя Я. Томкі, А.А. Качан), з бронзай—Яўген Барташэвіч (Дзісна, М.М. Пацеенак), Дзмітрый Максіменка (СШ №3 імя Я. Томкі, Ю.Д. Рачыцкі), Ілья Курэц (Новы Пагост, М.М. Лонскі), Алег Курыловіч (Павяцце, У.П. Няміра), Вікторыя Баданіна, Дзіяна Дзядзюра, Юлія Трубіла (СШ №3 імя Я. Томкі, Н.Г. Анецька), Валерыя Двойніна, Ксенія Мільяновіч (Дзісна, Ж.М. Фралова), Дар'я Грэцкая (Узмёны, Л.І. Арцімовіч).

Лепшы хімік у раёне з дыпломам ІІІ ступені—Аляксандр Маскаленка (СШ №2, В.Д. Лаўрыновіч).

Першая па біялогіі—Таццяна Шарабайка (Дзісна, В.Я. Івашчук), другой прызнана Вераніка Арлоўская (Дзісна, Т.А. Ромель), трэцімі сталі Лізавета Дзям'янава (Сіцькова, П.І. Панкрат), Аляксандр Маскалёў (СШ №2, С.І. Спірыдовіч), Віктар Стома (Дзісна, Т.А. Ромель).

Лепшыя гісторыкі з дыпломамі ІІІ ступені Ілья Крук (СШ №3 імя Я. Томкі, В.А. Ермалёнак), Аляксандр Мяцеліца (СШ №2, З.В. Аўласевіч). Таленавітыя матэматыкі з дыпломамі І ступені—Сямён Протас (Чапукі, І.А. Гродзь), Аляксандр Сташкевіч, Паліна Мятла (Дзісна, В.У. Туча), Яўген Граковіч (СШ №2, Ж.А. Мароз), Антон Рудзь і Дзмітрый Смулькевіч (Новы Пагост, А.У. Матылёнак), Юлія Пальчэх, Анастасія Скурат, Андрэй Лакотка (СШ №2, Л.М. Жук), ІІ месца ва Уладзіслава Лапкоўскага (СШ №3, В.Ф. Скавародка), Дар'і Нікіфаравай (СШ №2, Л.М. Жук), ІІІ—у Паліны Валеўка (СШ №2, Ж.А. Мароз), Аляксандра Васюковіча, Юрыя Чапулёнка, Яны Лаўрыновіч (СШ №2, Л.М. Жук).

Па рускай мове дыпломам І ступені вызначыліся Арына Баравік (СШ №2, Ж.В. Апалька), Ганна Альхімовіч (Язна, К.І. Альхімовіч), Вераніка Закрэўская (СШ №2, Ж.В. Апалька), Каміла Булаўская (СШ №3 імя Я. Томкі, Т.В. Сарока), прызёрамі ІІІ ступені сталі Ксенія Жук (СШ №3 імя Я. Томкі, Т.М. Максіменка), Марыя Няхаева (гарадская базавая, В.А. Граковіч), Маргарыта Чарняўская (СШ №3 імя Я. Томкі, Т.В. Сарока), Юлія Завадская (СШ №3 імя Я. Томкі, І.М. Гернат), Марыя Шук (СШ №2, Л.Б. Філоненка), Вікторыя Новік (СШ №3 імя Я. Томкі, Л.Г. Лапкоўская).
Пераможцаў з найбольшай колькасцю балаў чакае абласны этап, які пройдзе з 9 па 13 студзеня.


Падрыхтавала
Алена БАСІКІРСКАЯ.

← Предыдущая

В объективе - молодые кадры: Валерий Драбо встретился с корреспондентом редакции Валерией Воронько

Назад к списку
Следующая →

Журналисты "Миорских новостей" в кинотеатре

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]