19 Июня 2023

Міёры прынялі ўдзел ў акцыі «Беларусь супраць тытуню»

gazeta
  • 1031

 Адказаць на пытанні віктарыны, напісаць пажаданні для тых, хто курыць, паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі прапаноўвалі супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі міярчанам. Такім чынам далучыліся да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню», што праходзіць з 29 мая па 21 чэрвеня.

Што такое пасіўнае курэнне? Колькі хімічных рэчываў утрымлівае цыгарэта? Як курэнне ўплывае на фізічны стан чалавека? Гэтыя і іншыя пытанні ўключала віктарына. За правільныя адказы – салодкія прызы, для дзяцей яшчэ – паветраныя шары. Менавіта дзятва, іх мамы і бабулі найбольш ахвотна пагаджаліся паўдзельнічаць у акцыі. Большасць мужчын спасылаліся на занятасць і спяшаліся міма. Бяспройгрышную латарэю падрыхтавалі для тых, хто курыць. Цана білета – адна цыгарэта. Таксама ўдзельнікам раздалі тэматычныя памяткі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Витебск выбирает BUTIKAVTO: в городе откроется второй автохаус сети

Назад к списку
Следующая →

Міярчанін Уладзіслаў КАШКУР прызначаны на пасаду начальніка аддзела па адукацыі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]