Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: В школах обновлены учебные программы для 1-го и 5-го классов
Актуально: Извещения на уплату имущественных налогов за 2025 год направлены в личный кабинет плательщика
АПК: В Беларуси намолотили 7,6 миллиона тонн зерна
Происшествия: Трагедия из-за дольки апельсина: судебные эксперты напоминают правила первой помощи, которые могут спасти жизнь
Происшествия: ️Мошенники в Беларуси начали создавать поддельные точки Wi-Fi. Как это работает
На ўліку ва ўстановах аховы здароўя вобласці больш за тысячу чалавек, якія ўжываюць наркатычныя рэчывы. У большасці гэта маладыя людзі.
Месцы масавага адпачынку, клубы, дыскатэкі – тут пашыраюцца рады наркаманаў. Сур’ёзная памылка – спрабаваць дзеля цікаўнасці і думаць, што на першы раз абыдзецца. Такія наркотыкі, як гераін, метадон, могуць выклікаць залежнасць пасля першага прыёму. Не меншае зло наркатычныя сродкі расліннага паходжання – марыхуана або макавая саломка. Наіўна лічыць іх лёгкімі.
Апошнім часам у моладзевым асяродку распаўсюдзіліся асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы, што ўяўляюць сабой курыльныя сумесі. Іх часта рэкламуюць як легальныя.
Біце трывогу!
Звяртаем увагу бацькоў на своечасовае выяўленне фактаў ўжывання наркатычных сродкаў дзецьмі. На гэта ўказваюць наступныя прыкметы:
v падлетак стаў замкнёным;
v за кароткі час змянілася кола сяброў;
v дзіця часта хлусіць, адсутнічае дома;
v знікае цікавасць да сямейных спраў;
v страта ранейшых інтарэсаў;
v працяглы сон днём;
v па начах падлетак ходзіць па пакоі, спатыкаючыся аб прадметы;
v з дома пачалі знікаць рэчы, грошы;
v падлетак прыходзіць дадому ў стане ап’янення, але пах алкаголю адсутнічае.
Ёсць падазрэнні – біце трывогу. Аператыўнае прыняцце мер засцеражэ ад бяды.
Супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі праводзяць аперацыі па спыненні распаўсюджвання наркотыкаў і ўстанаўленні фактаў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў.
Інфармацыю пра асоб, якія ўжываюць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы або маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў, пра факты незаконных продажу, захоўвання, перавозкі наркатычных сродкаў паведамляйце на нумары 5 20 02 або 102.
Данііл СМІРНОЎ, старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.