19 Марта 2025

Первый шаг к поступлению в Академию МВД и Могилевский институт МВД - обратиться в Миорское РОВД

gazeta
  • 684

 Праваахоўнікаў рыхтуюць у Акадэміі МУС і Магілёўскім інстытуце МУС. Без іспытаў у міліцэйскія вну прымаюць выпускнікоў спецыялізаванага ліцэя МУС з адзнакамі «7» і вышэй па ўсіх вучэбных прадметах.

 У Акадэмію МУС і Магілёўскі інстытут МУС прымаюць маладых людзей ва ўзросце 17-25 гадоў з сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Уступныя іспыты – беларускай або рускай мова, грамадазнаўства, замежная мова. Тэрмін навучання – чатыры гады. Курсанты атрымліваюць стыпендыю, бясплатныя пражыванне, абмундзіраванне, харчаванне.

Першы крок да паступлення – звярнуцца ў РАУС да 15 красавіка.

У спецыялізаваны ліцэй МУС паступаюць дзеці ва ўзросце 12 гадоў, якія скончылі шосты клас. Залічэнне па конкурсе на аснове ўступных іспытаў па фізічнай культуры, матэматыцы, беларускай або рускай мове і пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў. Перш-наперш да 1 мая неабходна звярнуцца ў РАУС.

Больш падрабязная інфармацыя па нумарах 5 19 42, +375 (29) 515 00 67.

Андрэй ЛЮЦКІ, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.

 

← Предыдущая

Жюри оценит работу, эрудицию, артистизм. В Беларуси стартует конкурс молодых женщин из профактива

Назад к списку
Следующая →

Скорпионы ошибаются, а Львы меняют тактику: гороскоп на 20 марта 2025 года

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]