17 Мая 2016

Первичка профсоюзной организации Чепуковской СШ

gazeta
  • 572
Первичка профсоюзной организации Чепуковской СШПярвічка—арганізацыя, якая абараняе працоўныя правы работнікаў, дабіваецца выканання сацыяльных гарантый, паляпшае мікраклімат у калектыве. Адна з галоўных задач прафсаюзнага камітэта нашай школы—згуртаванне калектыву.
 
Усіх работнікаў: і адміністрацыю, і настаўнікаў, і тэхперсанал павінна аб'ядноўваць не толькі прафесійная дзейнасць, але і вольны час. Калектыву важна ўдзельнічаць у жыцці кожнага супрацоўніка, дапамагаць вырашаць праблемы, разам радавацца і сумаваць. Сваю работу прафкам будуе на прынцыпах сацыяльнага партнёрства і супрацоўніцтва з адміністрацыяй школы. Усе пытанні вырашаюцца шляхам канструктыўнага дыялогу ў інтарэсах работнікаў.

Важны накірунак дзейнасці—культурна-масавая работа. Мерапрыемствы згуртоўваюць калектыў, ствараюць спрыяльную творчую атмасферу ва ўстанове. Добрай традыцыяй становіцца віншаванне работнікаў з прафесійнымі і каляндарнымі святамі, юбілейнымі датамі. У такія дні для кожнага знаходзяцца добрыя словы і матэрыяльная падтрымка. 

Наш "залаты фонд"—ветэраны. Рабоце з тымі, хто на заслужаным адпачынку, надаецца важнае значэнне. Запрашаем ветэранаў на школьныя мерапрыемствы.
Не абыходзім фізкультурна-аздараўленчы напрамак. Штогод члены прафсаюзнай пярвічкі ўдзельнічаюць у раённай спартакіядзе. Спаборнічаюць у тэнісе, дартсе, гульнях у шашкі і шахматы.

Прафкам стараецца працаваць так, каб ніводная праблема калектыву не прайшла міма. У меру сваіх сіл і магчымасцяў імкнёмся ісці насустрач кожнаму ў хвіліны радасці і смутку.

Работа прафсаюза—з людзьмі і для людзей. Галоўнае ў ёй—абарона правоў і інтарэсаў работнікаў установы, забеспячэнне законнасці, павышэнне адказнасці за вынікі асабістай працы і работы калектыву ў цэлым.

Святлана ШЫМКО,
старшыня пярвічнай прафсаюзнай
арганізацыі Чапукоўскай ДС-СШ.


← Предыдущая

Инспекция МНС напоминает о возможности использования сервиса «Личный кабинет плательщика»

Назад к списку
Следующая →

О семейном насилии

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]