Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: В период с 3 по 9 августа на территории Витебской области зарегистрировано 27 киберпреступлений
Актуально: С 1 августа на должность директора Миорской ЦБС назначена Анастасия Драбо
АПК: В Беларуси намолотили 6,6 млн тонн зерна
Происшествия: 23- летняя учительница из Витебска стала жертвой мошенников
Экономика: Важная информация для плательщиков налога на профессиональный доход
Падчас уборачнай на палях працуе буйнагабарытная сельскагаспадарчая тэхніка. Часта работу камбайнаў ускладняюць паветраныя лініі электраперадачы і іншыя аб’екты электраэнергетыкі. На жаль, не ўсе аграрыі надаюць ім увагу.
Каб выключыць электратраўмы пры сельгасработах паблізу з лініямі электраперадачы, персанал, які абслугоўвае збожжаўборачную і іншую буйнагабарытную тэхніку, павінен размяшчацца ў кабіне – металічнай, металізаванай, або пад тэнтамі перасоўных машын і механізмаў.
Выкананне работ з прымяненнем буйнагабарытнай тэхнікі ў ахоўных зонах паветраных ліній неабходна ўзгадняць з уладальнікамі электрычных сетак. У іх павінна быць задзейнічана не менш за два чалавекі, адзін з якіх – назіральнік. Дазволена працаваць і аднаму, але пры ўмове адначасовай работы мінімум двух агрэгатаў на адлегласці не больш за 200 метраў адзін ад другога.
Усе паветраныя лініі, якія праходзяць па тэрыторыі гаспадаркі, варта нанесці на карту землекарыстання з указаннем напругі і асабліва небяспечных месцаў.
Праязджаць пад правадамі паветранай лініі машынам і механізмам па прасёлкавых шляхах і па-за дарог рэкамендуецца паблізу апор і ўпоперак восі. Пры гэтым вышыня машыны не павінна перавышаць 4,5 метра.
Сельскагаспадарчым, дарожным, будаўнічым і іншым машынам і механізмам забаронена ездзіць і працаваць з паднятымі стрэламі, прыладамі і прыстасаваннямі, кузавамі, займацца палявымі работамі з прымяненнем механізмаў і частак абсталявання, якія выступаюць на вышыню звыш чатырох метраў. Гэта можа наблізіць іх на недапушчальную адлегласць да токавядучых частак высакавольтавых ліній пад напругай.
Валерый СЯЛІЦКІ,
інспектар раённай энергагазінспекцыі.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.