Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: 23- летняя учительница из Витебска стала жертвой мошенников
Экономика: Важная информация для плательщиков налога на профессиональный доход
Пульс Миорщины: Духовная радость в «Росинке»: визит епископа Полоцкого и Глубокского Игнатия
Туризм: На Витебщине утверждены сроки сбора дикорастущих ягод в 2026 году
Яму яшчэ не споўнілася 18, калі, скончыўшы ў 1941-м сярэднюю школу, адразу быў прызваны ў армію. Яму ішоў 21-ы год, калі загінуў у баі, вызваляючы Міёршчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Імя Мікалая ІЗВАРЫНА назаўсёды ў гісторыі нашага горада. У гонар воіна-вызваліцеля названы вуліца і завулак. 9 мая адбылася ўрачыстасць з нагоды прысваення яго імя Міёрскай СШ № 2.
Нарадзіўся Мікалай Ізварын 29 кастрычніка 1923 года ў Арлоўскім раёне Растоўскай вобласці. Навучальнай установай пасля школы для яго стала ваеннае артылерыйскае вучылішча, скончыўшы якое, у ліпені 1942-га трапіў на фронт. Ваяваў у 26-й гвардзейскай гарматнай артылерыйскай брыгадзе рэзерву галоўнага камандавання. За праяўленыя ў баях мужнасць і ініцыятыўнасць узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў. Загінуў у баі 7 ліпеня 1944 года. Пахаваны ў Міёрах у брацкай магіле на плошчы Памяці загінулых барацьбітоў. Кароткую біяграфію воіна-вызваліцеля нагадалі вядучыя ўрачыстасці.
У ліку гасцей – сваякі героя. Аляксандр, Вадзім і Мікалай Ізварыны на Міёршчыне ў другі раз. Разам з дырэктарам школы Уладзімірам Ханецкім і членам Савета Рэспублікі, дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімірам Мацвеевым Вадзім Ізварын адкрыў мемарыяльную дошку ў гонар свайго продка, што з’явілася на будынку ўстановы адукацыі (на фота).
– Шчыра рады зноў тут пабываць. Грэе душу, што шануеце памяць пра воінаў Вялікай Айчыннай вайны. Мікалай Ізварын – наш сямейны герой, – заўважыў Вадзім Валер’евіч.
Таксама ў школе з’явіўся музейны пакой, куды нашчадкі воіна-вызваліцеля перадалі 16 яго пісьмаў з фронту, што захоўваліся ў сямейным архіве. Гэта асабліва каштоўныя экспанаты.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.