23 Ноября 2023

ДАІ Мёрскага раёна заклікае

gazeta
  • 1019

 У складаных умовах надвор’я ДАІ заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць уважлівымі. З 1 снежня па 1 сакавіка транспартны сродак абавязкова павінен быць абсталяваны зімовымі шынамі. Яшчэ лепш зра- біць гэта загадзя.

Перапады тэмпературы і ападкі ствараюць умовы для галаледзіцы, якая павышае аварыйнасць на дарогах. У такіх умовах вадзіцелям неабходна праяўляць асаблівую ўвагу і асцярожнасць за рулём. Выбіраць бяспечную хуткасць, захоўваць павялічаную дыстанцыю і бакавы інтэрвал паміж транспартнымі сродкамі, пазбягаць рэзкіх манёўраў і тармажэнняў.
З 1 снежня аўто павінна быць абсталявана зімовымі шынамі. За парушэнне гэтага патрабавання Правіл дарожнага руху прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
24 лістапада супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Мяняй свой стыль на зімовы!», у рамках якога будуць прапагандаваць своечасовую замену летніх шын на зімовыя.

Валерый ВАЛЕЎКА,
старшы дзяржаўтаінспектар
аддзялення ДАІ РАУС.

Фота для илюстрацыі.

← Предыдущая

В рамках Единого дня информирования Валерий Драбо встретился с трудовыми коллективами ОАО "Николаёвский" и Ситьковской БШ

Назад к списку
Следующая →

Ёсць прафесіі, якім не вучаць у навучальных установах

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]