Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Профилактика: Единый день безопасности 24 сентября пройдет в Миорском районе
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
У якасці праграмнага дакумента па прафілактыцы сямейнай нядобранадзейнасці сямнаццаць гадоў на Міёршчыне рэалізуецца Дэкрэт № 18. Яго асноўная мэта – зніжэнне сацыяльнага сіроцтва, калі дзіця мае біялагічных бацькоў, але яны па нейкіх прычынах не займаюцца яго выхаваннем і не клапоцяцца пра яго. У такім выпадку гэтыя абавязкі бяруць на сябе грамадства і дзяржава. Праблемы ў дадзенай сферы прааналізавалі на пасяджэнні райвыканкама.
За час дзеяння Дэкрэта з сем’яў па прычыне нядобранадзейнасці адабралі 290 дзяцей. Гэта заўважыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Алена Пацеенак. Дзякуючы зладжанай міжведамаснай рэабілітацыі атрымалася захаваць біялагічную сям’ю для 176 дзяцей. У адносінах да 99-ці бацькі былі пазбаўлены сваіх правоў. Сёння на Міёршчыне прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне 15 малых з васьмі сем’яў.
Хто іх бацькі? Алена Уладзіміраўна намалявала сацыяльны партрэт сям’і, з якой адабралі дзяцей. Як правіла, няпоўная, пражывае ў сельскай мясцовасці, выхоўвае пераважна адно дзіця. Бацькам ад 18-ці да 60-ці гадоў, працуюць у сельгасарганізацыі, у 20 % выпадкаў, згодна з медыцынскім заключэннем, маюць захворванні, пры якіх не могуць выконваць свае бацькоўскія абавязкі. Злоўжываюць алкаголем, адкуль выцякаюць іншыя праблемы – сямейныя скандалы, матэрыяльныя і цяжкасці ў дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, невыкананне медыцынскіх рэкамендацый па абследаванні і лячэнні дзяцей, незахаванне рэжыму харчавання ў адпаведнасці з іх узроставымі патрэбамі.
Відавочна, што для рэабілітацыі такой сям’і патрэбны сур’ёзны падыход. Дэкрэт № 18 дазволіў сфарміраваць сістэму работы, дзе задзейнічаны ўсе суб’екты прафілактыкі раёна ад этапа выяўлення і ліквідацыі фактараў сямейнай нядобранадзейнасці на стадыі небяспечнага становішча да прымянення мер дзяржаўнай абароны пры адабранні дзяцей і ў наступным.
Дзейнічае раённы каардынацыйны савет па рэалізацыі Дэкрэта, асноўная задача якога – арганізацыя ўзаемадзеяння ў рабоце дзяржорганаў, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, якія ўпаўнаважаны абараняць правы і законныя інтарэсы дзяцей. Сёлета правялі 17 пасяджэнняў, дзе разгледзелі 162 сям’і з 316 непаўналетнімі.
Вялася гэтая работа і летась, ёсць пэўныя вынікі. Атрымалася знізіць колькасць прагулаў абавязаных асоб на 62 %, паболела адпрацаваных імі дзён, вырас і працэнт кампенсавання сродкаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей у дзяржустановах, бацькі менш адмаўляліся ад нованароджаных малых. Пры гэтым захоўваўся высокі працэнт перадачы сірот на сямейныя формы ўладкавання.
Між тым, па словах намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, патрабуюцца дадатковыя меры. Залог поспеху ў рабоце з сям’ёй – ранняя дыягностыка нядобранадзейнасці. Чым раней пачынаецца прафілактыка і падтрымка кожнай з іх, тым больш у дзіцяці шанцаў застацца з бацькамі.
Сфарміравана сістэма абмену інфармацыяй паміж структурамі аб выяўленні фактаў сямейнага недабрабыту, якія даюць падставы да правядзення сацыяльнага расследавання. За дзевяць месяцаў у аддзел па адукацыі райвыканкама паступіла 128 паведамленняў такога характару. Па-ранейшаму найбольш іх ад РАУС – амаль палова, а яшчэ з суда. Такое выяўленне не з’яўляецца раннім, бо праваахоўнікі ўмешваюцца ў вырашэнне сямейных праблем не з моманту іх зараджэння, а тады, калі яны ўвайшлі ў больш сур’ёзную стадыю. Першапачаткова іх павінны заўважыць медыцынскія работнікі, настаўнікі, работнікі сельвыканкамаў, калегі бацькоў. Такіх паведамленняў вельмі мала.
Неспрыяльныя ўмовы для выхавання дзяцей выяўляюць і падчас рэйдаў «Сям’я без гвалту». Напрыклад, летам на тэрыторыі Туркоўскага сельсавета пастаўлены на ўлік чатыры сям’і з прыкметамі нядобранадзейнасці. У выніку сацыяльнага расследавання дзеці з трох з іх былі прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы, а неўзабаве трое малых з адной сям’і апынуліся на дзяржаўным забеспячэнні.
Дзіця не павінна цярпець ад дзеянняў бацькоў. Калі бачыце, што яно знаходзіцца ва ўмовах, што пагражаюць жыццю і здароўю, неабходна паведаміць у адпаведныя службы. Сёлета такі выпадак толькі адзін. Усяго з пачатку года рашэннем каардынацыйнага савета прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы 90 дзяцей з 46 сем’яў. Сёння іх напалову менш. 85 % апынуліся ў такой сітуацыі праз злоўжыванне бацькоў алкаголем. Алгарытм дзеянняў для такіх тат і мам – прыём ва ўрача-нарколага, прафілактычная размова з узяццем пад назіранне або дыспансерны ўлік, амбулаторнае лячэнне, кансультацыя ў псіхолага. Пры неабходнасці – псіхіятрычная бальніца, кадзіраванне, рэабілітацыя.
Бывае, што сацыяльнае расследаванне не пацвярджае знаходжання дзіцяці ў сацыяльна небяспечным становішчы, але сведчыць пра цяжкую жыццёвую сітуацыю ў сям’і. Тады савет прафілактыкі можа рэкамендаваць бацькам звярнуцца за аказаннем сацыяльных паслуг. Такой магчымасцю сёлета скарысталіся толькі пяць сем’яў.
Па-ранейшаму высокі паказчык прызнання дзяцей маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, падае і працэнт вяртання малых у сям’ю. Прычыны ў доўгай рабоце з татамі і мамамі на этапе сацыяльна небяспечнага становішча.
З моманту змяшчэння дзяцей на дзяржаўнае забеспячэнне бацькі абавязаны кампенсаваць выдаткі, затрачаныя на іх утрыманне. На 1 кастрычніка ў раёне 65 такіх людзей, з іх восем знаходзяцца ў ЛПП, два ў месцах пазбаўлення волі, адзін у водпуску па доглядзе дзіцяці. Кантроль за працаўладкаванымі ажыццяўляюць іх наймальнікі.
Тым часам бацькі, пазбаўленыя сваіх правоў, могуць іх вярнуць, калі дзіця не ўсынавілі. Упершыню за апошнія сем гадоў у 2022-м двое бацькоў аднавілі свае правы ў адносінах да дваіх малых. У цэлым за час дзеяння Дэкрэта лічбы склалі 11 і 14 адпаведна.
У ТЭМУ
На працягу лістапада праходзіць месячнік прафілактыкі правапарушэнняў, накіраваны на барацьбу з п’янствам і алкагалізмам, працаўладкаванне праблемных грамадзян, аздараўленне абстаноўкі ў нядобранадзейных сем’ях.
ДАРЭЧЫ
У пасяджэнні прыняла ўдзел начальнік аддзела выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Вольга Дарожка, якая падзякавала за наладжаную сістэмную работу па суправаджэнні сем’яў. Заўважыла, што за кожным бяздзеяннем стаіць лёс дзіцяці, таму раўнадушных у гэтай справе быць не павінна.
Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.