09 Июня 2023

Міёрскі філіял гарпаліва за чатыры месяцы сёлета рэалізаваў звыш 1,4 тысячы тон торфабрыкету і каля 3,1 тысячы тон дроў

gazeta
  • 553

 Ацяпляльны сезон 2022-2023 на Міёршчыне закончылі ў канцы красавіка. Яго вынікі нядаўна прааналізавалі ў раённым выканаўчым камітэце і на іх аснове паставілі задачы на наступны.

Па словах намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Нікалаёнка, пры падрыхтоўцы да мінулага ацяпляльнага перыяду жыллёва-камунальная гаспадарка і арганізацыі раёна выканалі шэраг рамонтных, арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў. Іх мэта – забяспечыць устойлівае цеплазабеспячэнне жыллёвага фонду, аб’ектаў сацыяльнага і культурна-бытавога прызначэння. Асаблівую ўвагу надавалі рамонту асноўнага і дапаможнага абсталявання, замене цеплавых сетак, аднаўленню дахаў і адмостак дамоў.

Пасля капітальнага рамонту былі ўведзены ў эксплуатацыю два шматкватэрныя жылыя дамы – у райцэнтры плошчай звыш 1,35 тысячы м2 і ў Язна плошчай больш за 1,5 тысячы м2. Бягучым рамонтам ахапілі 480 м2 дахаў, замянілі па чатыры помпы і цеплаабменнікі. Таксама ЖКГ выканалі работы па аднаўленні дзесяці пад’ездаў за кошт іх жыхароў.

Усе цеплакрыніцы, цэнтральныя цеплавыя пункты і ўнутраныя сістэмы былі гатовы да ацяпляльнага сезона і працавалі без збояў. У многім гэтаму паспрыяла замена 2,4 кіламетра трубаправодаў у Міёрах і Язна. Таксама быў праведзены рамонт воданагравальнага катла, што працуе на шчапе, у кацельні «Паўночная». Заменена ізаляцыя трубаправодаў агульнай працягласцю 1,8 км. Ачышчана ўнутраная паверхня 27 катлоў і шасці бойлераў, выпрабавана кацельнае абсталяванне і цеплавыя сеткі, праведзены прафілактычны рамонт і апрасоўка сістэм ацяплення 70 дамоў, а таксама 52 цеплавых вузлоў. Цалкам павераны прыборы ўліку цеплавой энергіі.

Сёння на абслугоўванні ЖКГ 17 кацельняў, з іх адна працуе на прыродным газе, яшчэ адна камбінаваная і 15 – на мясцовых відах паліва. Страты цеплавой энергіі ўласнай вытворчасці летась дасягнулі 6,7 % пры нарматыве ў 9,6 %. Доля мясцовых відаў паліва склала 75,9 %.

 За ацяпляльны сезон выкарысталі звыш 1,2 мільёна м3 прыроднага газу на суму амаль 800 тысяч рублёў. Дроў затрацілі каля 10,2 тысячы м3 на суму 262 тысячы рублёў. Па абодвух відах паліва была эканомія ў параўнанні з мінулымі перыядамі. А вось шчапы выкарысталі больш – каля 20,5 тысячы м3 супраць 17,85.

Для падрыхтоўкі кацельняў да наступнага ацяпляльнага сезона запланавана выканаць шэраг работ. У іх ліку прафілактычны рамонт абсталявання на 17 аб’ектах і трох цэнтральных цеплавых пунктах, ачыстка ўнутранай паверхні катлоў, прамыўка катлоў і цепласетак паўсюль, рамонт запорнай апаратуры, паверка прыбораў уліку цеплавой энергіі па кацельнях і жыллёвым фондзе, замена цеплаабменнікаў.

Да 1 кастрычніка ЖКГ павінна нарыхтаваць мясцовыя віды паліва ў аб’ёме 6 тысяч м3 дроў і 8 тысяч м3 шчапы. Да заканчэння ацяпляльнага перыяду плануецца стварыць запас яшчэ 4,5 тысячы м3 дроў і 12,5 тысячы м3 шчапы.

На 1 мая іх было адпаведна 700 м3 і 170 м3. Асноўны пастаўшчык – Дзісненскі лясгас. Згодна са спісамі, сёлета ён забяспечыў палівам 650 чалавек льготнай катэгорыі. У кагосьці быў брыкет, хтосьці адмовіўся ад дроў. Арганізацыям даставілі звыш 312 м3 дроў. Працягваецца нарыхтоўка і цяпер.

Міёрскі філіял гарпаліва за чатыры месяцы сёлета рэалізаваў звыш 1,4 тысячы тон торфабрыкету і каля 3,1 тысячы тон дроў.

Асноўныя недахопы, выяўленыя пры падрыхтоўцы аб’ектаў Міёршчыны да работы ў зімовы перыяд, – парушэнне тэрмінаў работы камісій па праверках гатоўнасці электраўстановак і няякасная падрыхтоўка або не ў поўным аб’ёме. У сувязі з гэтым сёлета неабходна надаць асаблівую ўвагу рэжымна-наладачным работам на цеплавых сетках па ўсіх кацельнях, рамонту цеплавой ізаляцыі запорна-рэгулюючай арматуры, фланцавых злучэнняў, гразевікоў і трубаправодаў у падвальных памяшканнях. Трэба замяніць цеплавыя сеткі і адрамантаваць сеткі асвятлення ў падвалах, зрабіць рэвізію кантактных злучэння уводна-размеркавальных прылад жылых дамоў. Тады сустрэнем зіму ў поўнай баявой гатоўнасці.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота з архіва рэдакцыі..

← Предыдущая

В объективе - молодые кадры: Валерий Драбо встретился с корреспондентом редакции Валерией Воронько

Назад к списку
Следующая →

Шугаёва Алеся нуждается в помощи

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]