Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Сергей Мелешкин рассказал, к чему готовятся подразделения МЧС этим летом
Пульс Миорщины: В День агрогородка Идолта чествовали многодетную семью Мартиленок
Пульс Миорщины: В Миорском ТЦСОН прошло занятие по арт-терапии
Миорщина в лицах: За многолетний труд: Валерий Драбо удостоен высокой награды
Актуально: На линии дружбы и памяти
Праблемы вырашальныя. На гэтым акцэнтуе ўвагу вучняў сярэдніх і старэйшых класаў педагог-псіхолаг раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Зінаіда Равецкая. Ва ўстановах адукацыі праходзіць серыя сустрэч на тэму «Псіхалагічны дабрабыт падлеткаў».
Ослік пайшоў з двара і выпадкова ўпаў у пусты калодзеж. Выбрацца не змог, пачаў клікаць на дапамогу. Аднак гаспадар вырашыў і ад старой жывёлы пазбавіцца, і непатрэбны калодзеж закапаць. Сабраў вяскоўцаў, разам пачалі кідаць уніз зямлю. Ослік падмінаў яе капытамі пад сябе і такім чынам змог выбрацца. Такую прытчу расказвае псіхолаг школьнікам.
– Сэнс яе ў тым, што жыццёвыя цяжкасці, калі не ўпадаць у адчай і шукаць рэсурсы для іх вырашэння, робяць нас мацней. Гэта прыступкі да поспеху і дасягненняў, – адзначае Зінаіда Феафанаўна. – Сустрэчы ў школах запланаваны ў рамках месячніка па прафілактыцы суіцыданебяспечных паводзін сярод непаўналетніх, што праходзіць з 10 верасня па 10 кастрычніка. Акцэнт у размовах з дзецьмі на канструктыўны падыход да пераадольвання складанасцяў.
Разам з псіхолагам вучні даюць азначэнне паняццю «псіхалагічны дабрабыт», разважаюць, наколькі важна клапаціцца пра свой эмацыянальны стан.
– Усе эмоцыі важныя, і іх неабходна пражываць, – падкрэслівае Зінаіда Феафанаўна. – Разам з тым важна не «тануць» у суме ці адчаі. Трэба ўмець знаходзіць выйсце з негатыву.
Псіхолаг прапаноўвае школьнікам свайго роду псіхалагічную падушку бяспекі. У ліку рэкамендацый прагулкі на свежым паветры, фізічная актыўнасць, жывыя стасункі з блізкімі і сябрамі, выкананне рэжыму дня, чытанне кніг.
Таксама дзецям нагадваюць адрасы псіхалагічнай дапамогі. У іх ліку платформы kids.pomogut.by і Talk2ok.by. Апошняя створана Інстытутам псіхалогіі БДПУ імя М. Танка з мэтай аказваць падтрымку падлеткам і іх бацькам. Дарэчы, самастойна звяртацца па псіхалагічную дапамогу можна з 14 гадоў.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.