Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Анатолий Сивко проинспектировал ход уборочной кампании в Миорском районе
Официально: Мониторинг цен и ассортимента: депутат Анатолий Сивко посетил автомагазин
Официально: Депутат Анатолий Сивко посетил деревню Малявки с рабочим визитом
Происшествия: ️Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
Публикации Миорской районной газеты "Большевистская трибуна" за 1948-1949 годы знакомят со временем, когда при окончании первой послевоенной пятилетки местные жители уже заботились не о восстановлении разрушенной, а о строительстве новой жизни.
Но сначала о самой районке: в то время она выдавалась тиражом в тысячу экземпляров. За предыдущие годы вышло 186 номеров. Читатели получали газету (или покупали за 15 копеек) по четвергам и воскресеньям. Ответственным редактором был Петр Клинов, который возобновлял выпуск районки после освобождения Миорщины от немецко-фашистских захватчиков. Она содержала много официальных и пропагандистских материалов, однако основной темой местных публикаций стала коллективизация.
Публікацыі Міёрскай раённай газеты «Бальшавіцкая трыбуна» за 1948-1949 гады знаёмяць з часам, калі пры заканчэнні першай пасляваеннай пяцігодкі мясцовыя жыхары ўжо дбалі не пра аднаўленне разбуранага, а пра будаўніцтва новага жыцця.
Але напачатку пра саму раёнку: у той час яна выдавалася накладам у тысячу экзэмпляраў. За папярэднія гады выйшла 186 нумароў. Чытачы атрымлівалі газету (ці куплялі за 15 капеек) па чацвяргах і нядзелях. Адказным рэдактарам быў Пётр Клінаў, які аднаўляў выпуск раёнкі пасля вызвалення Міёршчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яна змяшчала шмат афіцыйных і прапагандысцкіх матэрыялаў, аднак асноўнай тэмай мясцовых публікацый стала калектывізацыя.
Стварэнне калектыўных гаспадарак наша мясцо- васць перажыла двойчы. Пачатак пакладзены ў лютым 1940-га, калі ў Лявонпалі з’явілася сельгасарцель «17-га Верасня». Тады прапагандысты сцвярджалі: сяляне пераканаліся ў перавагах калектыўных гаспадарак і па пачыне беднаты пачалі аб’ядноўвацца ў калгасы. Навукоўцы падводзілі сваю базу: працэс узбуйнення дробнатаварнай сельгасвытворчасці ў буйнатаварную заканамерны. Пры тым усе пагаджаліся, што ён надта цяжкі і балючы для селяніна, бо далёка не адразу забяспечвае жаданую аддачу. А ў межах тагачаснага Міёрскага раёна (па плошчы гэта каля палавіны сучаснага) да канца 1940-га ўтвораны 21 калгас. Увогуле яны мелі 7 137 гектараў сельгасугоддзяў, у тым ліку 4 750 га ворыва, а таксама 130 свіней, 741 галаву буйной рагатай жывёлы (з іх 269 кароў), 325 авечак і 624 коней. Пры грубым падліку на кожны атрымліваецца 340 га угоддзяў для пасеваў і ўтрымання каля 6 свіней, 13 кароў з 22 цялятамі, 15 авечак і 30 коней. Пры належнай арганізацыі вытворчасці і падтрымцы МТС на пэўныя вынікі можна было разлічваць. Толькі вясной райкам партыі адзначаў дрэнную падрыхоўку да сяўбы ў шэрагу гаспадарак, непачаты рамонт сельгасінвентару і збруі, недахоп насення, паморак жывёлы.
Першая калектывізацыя пакінула не самыя лепшыя ўражанні для вяскоўцаў, таму з 34 даваенных калгасаў пасля выгнання захопнікаў адрадзіліся ўсяго восем, а стаць на ногі змаглі тры: «17-га Верасня» ў Лявонпалі, «Чырвоны сцяг» у Слабадзе і «Праўда» ў Камянполлі. Займацца ўздымам сельскай гаспадаркі ў раённым маштабе было даручана Міхаілу Бакшу (першаму старшыні сельгасарцелі «17-га Верасня»), які прайшоў камісарскую загартоўку ў партызанскай брыгадзе імя Ракасоўскага. Загадчыкам райЗА – зямельнага аддзела – Міхаіл Баніфатавіч зацверджаны райкамам партыі 7 верасня 1944 года.
У 1948-1949 гадах раённая газета рэгулярна адсочвае ход спраў у адроджаных трох калгасах. Публікацыі з «Чырвонага сцяга» паведамляюць, што ў вёсках Грудзінава, Коськаўцы, Цястоўка прайшлі сустрэчы з кандыдатам у дэпутаты раённага Савета калгасніцай Надзеяй Шук; гаспадарцы ў нядзелю 15 лютага 1948-га ўручаны Дзяржаўны акт на вечнае карыстанне зямлёй. На сходзе ў клубе старшыня Пётр Шук ад імя членаў сельгасарцелі абавязуецца забяспечыць ураджай азімых зерневых у 15 цэнтнераў з гектара і 13 ц/га яравых. Выдаць на працадзень не менш за 5 кілаграмаў зерня і 10 рублёў грашыма. На спаборніцтва выклікаўся суседні калгас «17-га Верасня». Гаспадарка папаўняла рады і рыхтавалася да вясны: у рамонце сельгасінвентару вызначыўся каваль Іван Гегель. На жаночай канферэнцыі звеннявая Ніна Адамовіч гаварыла аб ураджаі па 100 пудоў азімага жыта з 11 га і 5 ц/га льнасемя і валакна з 3 га. Яе калега Яўгенія Апачынская – пра 135 ц/га бульбы з 30 га.
Восенню арцель рэальна здала 1 200 кг льнасемя дзяржаве.
Потым стане вядома, што імя звеннявой Ніны Адамовіч будзе занесена ў Кнігу гонару абкама камсамола разам з сакратарамі Дварнасельскай і Наўгародскай камсамольскіх арганізацый В. Маісеева і Іосіфа Рынкевіча.
Калгас «17-га Верасня» рос колькасна, павялічвалася ў ім камсамольская арганізацыя. Тут заканчвалася будаўніцтва хлява і стайні на 30 галоў. Устаноўлены цыркулярка і гантарэзка, дзякуючы ёй выраблены дахавы матэрыял для двух хлявоў, стайні і свірна. Гаспадарка заклала 20 тон сіласу і занесена на раённую Дошку гонару за бульбанарыхтоўку. Свінарка Сафія Сіняўская намячала атрымаць па 26 парасят ад чатырох свінаматак, а звеннявая Юлія Мароз – вырасціць па 5 ц/га льновалакна і па 6 ц/га семя з трох гектараў. Больш за тое, былі вынікі: свінарка з гэтай гаспадаркі Сафія Сенікоўская прэміравана на раённай сельскагаспадарчай выставе, бо атрымала 160 парасят ад васьмі свінаматак.
Калгасу «Праўда» таксама ўручаны Дзяржаўны акт на вечнае карыстанне зямлёй. Гэтая гаспадарка спецыялізавалася на вырошчванні агародніны і мела штогод прыбытак ад рэалізацыі на рынку ранніх парніковых агуркоў ужо ў канцы мая. Ёй здаралася першай у раёне заканчваць веснавую сяўбу яравых і выконваць план здачы зерня дзяржаве восенню, а таму красавацца на раённай Дошцы гонару. Тады старшынёй быў Сцяпан Вайсковіч, а сакратаром камсамольскай арганізацыі Танкавід.
На 1949 год «Праўда» намячала забяспечыць ура-джай збожжа па 80 пудоў з гектара з усёй плошчы, а ў брыгадзе Ігнація Вішнякоўскага – і па 85 з 36 га азімага жыта. Цялятніца Эмілія Вішнеўская абавязвалася вырасціць 45 цялят, а конюх Сцяпан Скавародка – 6 жарабят ад 6 конематак.
Не ацэньвайце гэтыя дасягненні з пазіцый сённяшняга дня. «Бальшавіцкая трыбуна» за 3 сакавіка 1949 года ў № 18 надрукавала вытрымку з указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі работнікаў прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі, культуры і мастацтва Беларускай ССР», які быў дапоўнены адпаведным указам толькі ў адносінах да перадавікоў сельскай гаспадаркі рэспублікі (раёнка № 30 за 14 красавіка), вось аб’яднаны спіс узнагаро- джаных з Міёрскага раёна.
Сіняўскі Мікалай Данілавіч – звеннявы калгаса «17-га Верасня» Павяцкага сельсавета, які атрымаў ураджай валакна лёну-даўгунцу па 7,7 цэнтнера і семя 5,3 ц з 2 гектараў.
Адамовіч Ніна Канстанцінаўна – звеннявая калгаса «Чырвоны сцяг» Валькаўскага сельсавета за ўраджай валакна лёну-даўгунцу 6,1 ц і семя 6,7 ц з 2 гектараў.
Аноцкі Фёдар Іванавіч – старшыня выканкама Міёрскага раённага Савета дэпутатаў працоўных.
Гарбаценкаў Максім Трыфанавіч – першы сакратар Міёрскага РК КП(б)Б.
Лукоўскі Іосіф Фёдаравіч – звеннявы калгаса «Праўда» Лявонаўскага сельсавета (ураджай валакна-даўгунцу 6 ц і семя 4,5 ц з 2 га).
Мароз Юлія Фёдараўна – звеннявая калгаса «17-га Верасня» (па 6,6 ц валакна і 5 ц семя з 3 га).
Віткоўская Эмілія Аляксандраўна – калгасніца калгаса «Праўда» Лявонаўскага сельсавета.
Кобелеў Мікалай Харытонавіч – участковы ўпаўнаважаны Міёрскага райаддзела МУС.
Кукуць Аляксандр Віктаравіч – старшыня выканкама Наўгародскага сельскага Савета.
Адамовіч Пётр Канстанцінавіч – звеннявы калгаса «Чырвоны сцяг» Валькаўскага сельсавета.
Адамовіч Ніна Канстанцінаўна – звеннявая калгаса «Чырвоны сцяг» Валькаўскага сельсавета.
Горлаў Васіль Васільевіч – сталяр лесамэблевага завода.
Каралінская Ульяна Феакцістаўна – намеснік старшыні Міёрскага раённага Савета дэпутатаў працоўных (будучы Герой сацпрацы Крышталевіч).
Марцінята Іван Мікалаевіч – дырэктар Перабродскай няпоўнай сярэдняй школы.
На жаль, гэты спіс у свой час не трапіў у раённую кнігу «Памяць», як і аналагічны па тагачасным Дзісненскім раёне.
Працяг будзе.
Падшыўкі раённай газеты чытаў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота з архіва рэдакцыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.