Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Своечасовае і бесперабойнае забеспячэнне гаспадарак гаручазмазачнымі матэрыяламі, а таксама эканомія і захаванасць – найважнейшы складнік паспяховай пасяўной кампаніі.
Напярэдадні пікавых нагрузак на транспарт падчас вясення-палявых работ кіраўніцтву і спецыялістам прадпрыемстваў варта асаблівую ўвагу надаць тэхнічнаму стану машын, якія перавозяць небяспечныя грузы. У прыватнасці, нясучым і крапежным элементам цыстэрн, колам і шынам, стану электраправодкі і яе абароненасці, спраўнасці зазямляльных прыстасаванняў, сродкам пажаратушэння. Немалаважнае значэнне мае своечасовае і якаснае тэхнічнае абслугоўванне транспартных сродкаў і спецыяльнага абсталявання цыстэрн.
Неабходна ў тэрмін дастаўляць ГЗМ, але такая ж пільная ўвага і бяспечнай арганізацыі зліва-наліўных аперацый і пагрузачна-разгрузачных работ. У тым ліку мерапрыемствам па ахове ад статычнай электрычнасці.
Улічваючы ўласцівасці небяспечных грузаў, важнае значэнне мае экалагічны аспект. Іх уздзеянне на навакольнае асяроддзе можа выклікаць незваротныя змяненні і нават гібель флоры і фаўны. Асабліва адчуваюцца адхіленні ад экалагічнай раўнавагі, якія выклікаюць здарэнні, – інцыдэнты ці аварыі з небяспечнымі грузамі. Напрыклад, забруджванне рэк і глебы, калі разліваюцца нафтапрадукты, гібель ці захворванне жывёл пры траплянні хімічных рэчываў у сцёкавыя воды, знішчэнне лясных масіваў у выніку пажару пры перавозках лёгкаўспламяняльных вадкасцей.
У любым выпадку неабходны строгі кантроль за перавозкамі небяспечных грузаў, уважлівыя і адказныя адносіны ўсіх удзельнікаў транспартыровачнага працэсу. Трэба пастаянна сачыць за ім і няўхільна выконваць Правілы па забеспячэнні бяспекі перавозкі небяспечных грузаў аўтатранспартам і супрацьпажарныя мерапрыемствы.
Валерый ЛОЙКА, намеснік начальніка ўпраўлення
Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.