29 Мая 2023

У Міёрах прайшоў семінар для спецыялістаў сельгасарганізацый

gazeta
  • 830

 На мінулым тыдні намеснік начальніка Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міхаіл ЛАРЫЁНАЎ і галоўны дзяржінспектар Таццяна КАЧАН правялі семінар для спецыялістаў сельгасарганізацый на базе ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

Міхаіл Ларыёнаў патлумачыў нормы заканадаўства, якія вызначаюць бяспечную арганізацыю работ у сельскагаспадарчых арганізацыях. Расказаў пра няшчасныя выпадкі на вытворчасці ў Віцебскай вобласці і ўказаў на неабходнасць прафілактычных мерапрыемстваў. Разгледжаны асноўныя нормы заканадаўства, якія вызначаюць парадак арганізацыі і правядзення кантролю па пытаннях аховы працы, стажыроўкі, інструктажоў. Спецыяліст Міхаіл Ларыёнаў звярнуў увагу на выкананне патрабаванняў, прадугле- джаных Пастановай Савета Міністраў і сацыяльнай абароны, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 5 мая 2022 № 29/44 «Аб зацвярджэнні Правіл па ахове працы ў сельскай і рыбнай гаспадарцы».

Пытанні прыёму, пераводу, звальнення работнікаў; заключэння, падаўжэння, скасавання кантрактаў; парадак прадастаўлення працоўных водпускаў; прыцягнення работнікаў да матэрыяльнай і дысцыплінарнай адказнасці; адрознення працоўных адносін ад грамадзянска-прававых асвятліла Таццяна Качан. Напярэдадні работы студатрадаў звярнула ўвагу спецыялістаў кадравых служб на характэрныя парушэнні заканадаўства аб працы і ахове працы пры рабоце непаўналетніх, патлумачыла пытанні вызначэння рабочага часу для асоб маладзей за 18 гадоў і іх афармлення на работу.

Падчас мерапрыемства былі дадзены адказы на ўсе пытанні.

Алёна МАРЦІЛЁНАК,
галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Миорскую центральную районную библиотеку посетили ученики СШ № 2

Назад к списку
Следующая →

Подробности подключения электроотопления озвучил начальник Миорского РЭС Леонид ГРИГОРОВИЧ

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]