Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»
Дожинки: «Зал бокса Миорам просто необходим»
Официально: В Миорском районе 16 июля пройдет Единый день информирования
Спорт: «Миоры» рвут тишину победой
Спорт: 36 триатлетов из Витебской области примут участие в Международном Минском триатлоне 2026
Умовы і магчымасці стварэння даступнага асяродку для інвалідаў па зроку на Міёршчыне абмеркавалі на пасяджэнні міжведамаснага савета па правах інвалідаў райвыканкама. Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня праўлення абласной арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» Канстанцін Ламчаноўскі.
Для ўдзельнікаў пасяджэння Канстанцін Ламчаноўскі правёў навучальны семінар па пытанні стварэння даступнага асяродку, правілах камунікацыі і ўзаемадзеяння з інвалідамі па зроку. Прадэманстраваў наглядны матэрыял: тактыльную плітку, шыльдачкі са шрыфтом Брайля і іншыя тыфласродкі. Азнаёміўся з работай, якая праводзіцца ў раёне ў гэтым накірунку.
Намеснік дырэктара ТЦСАН, прадстаўнік абласной арганізацыі БелТІЗ Ліліяна Батарчук адзначае:
– У першую чаргу больш даступнымі для інвалідаў па зроку павінны быць аб’екты сацыяльнай інфраструктуры. У нашай установе такі асяродак створаны: устаноўлены гукавы інфарматар з дыстанцыйным упраўленнем, які з дапамогай спецыяльнага дадатка ў тэлефоне паведамляе невідушчаму, побач з якой арганізацыяй ён знаходзіцца, як сюды зайсці і зарыентавацца ўнутры. Шыльдачкі на кабінетах прадубліраваны абазначэннямі са шрыфтом Брайля, пакладзены тактыльныя індыкатары. Таксама абуладкавана гукавым інфарматарам з дыстанцыйным упраўленнем аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Сёлета ствараецца даступны асяродак у адміністрацыйных будынках райвыканкама і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны. Паклапаціцца пра даступны асяродак для інвалідаў па зроку важна іншым арганізацыям і прадпрыемствам.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.