20 Марта 2023

У Міёрах адкрылі абноўлены будынак паліклінікі пасля рамонту

gazeta
  • 633

 Здароўе – самы каштоўны капітал чалавека. Чарговую інвестыцыю ў гэты капітал у Міёрах унеслі ў мінулую пятніцу, 17 сакавіка. Раённая паліклініка з абноўленым першым паверхам гасцінна адчыніла дзверы.

Капітальны рамонт у райпаліклініцы праводзілі 37 гадоў таму. Пра другі ўваход у будынак, які не адпавядаў нормам аховы працы і тэхнікі бяспекі, хадзілі легенды. Цяпер што з вуліцы, што з двара заходзіць зручна і проста. Унутры пануе водар свежага рамонту, цешаць позірк афарбаваныя ў цёплы светла-аранжавы колер сцены, дадаюць утульнасці вазоны з кветкамі на падваконніках.

Сучасныя аконныя блокі, новыя дзверы ў кабінетах, абліцаваная керамічнай пліткай падлога, абноўленыя столь, сантэхнічнае абсталяванне, часткова – мэбля.

Як расказала галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая, рамонтныя работы на першым паверсе абышліся ў 170 тысяч рублёў. Справіліся сваімі сіламі. Практычна за паўгода брыгада ўстановы ў складзе чатырох рабочых, двух электрыкаў і двух сантэхнікаў на чале з інжынерам па будаўніцтве працавала на аб’екце. Да справы прыступілі адразу пасля рамонту дзіцячай кансультацыі, у абноўленых пакоях якой прымаюць пацыентаў з 1 чэрвеня мінулага года.

Адметна тое, што падчас рамонту паліклініка працягвала дзейнічаць. Гэта дадавала нязручнасцяў і супрацоўнікам, і наведвальнікам установы, аднак, запэўнівае галоўны ўрач, да сітуацыі ставіліся з разуменнем.

– Паліклініка абслугоўвае насельніцтва ўсяго раёна, паколькі тут працуюць спецыялісты вузкага профілю. За мінулы год урачы правялі амаль 150 тысяч прыёмаў, за два месяцы сёлета – 24 тысячы, – заўважыла Алена Сівая. – У новых умовах даступнасць і якасць аказання амбулаторна-паліклінічнай дапамогі насельніцтву значна палепшыцца.

 Урачыстая падзея – нагода падзякаваць тым, чыімі стараннямі закладваюцца цаглінкі ў падмурак здароўя жыхароў горада і раёна. Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны інжынер па будаўніцтве ЦРБ Уладзімір Савуць. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена электраманцёру Аляксандру Пракоп’еву. Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў уручылі старшай медсястры паліклінікі Алене Януковіч. Падзякай старшыні аблвыканкама адзначана намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Анжаліка Сухоўская.

У ліку спонсараў, з чыёй падтрымкай вяліся рамонтныя работы – Міёрскі мясакамбінат. Намеснік дырэктара прадпрыемства Уладзімір Навумаў завітаў на ўрачыстасць з сертыфікатам на набыццё бытавой тэхнікі для паліклінікі.

Здароўе нацыі – першасная задача дзяржавы, а для якаснай работы неабходныя камфортныя ўмовы. Рамонт у паліклініцы прадоўжыцца. На чарзе другі паверх, да клопатаў на якім будаўнічая брыгада прыступіць днямі. Завяршыць работы плануецца да 1 верасня.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

В объективе - молодые кадры: Валерий Драбо встретился с корреспондентом редакции Валерией Воронько

Назад к списку
Следующая →

Детский сад «Журавлик» в Миорах планируют открыть к июню

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]