14 Октября 2024

Депутат Анатолий Сивко поздравил женщина Миорщины с Днем матери

gazeta
  • 471

 Дарагія жанчыны!

Сардэчна віншую вас з Днём маці!

Для кожнага чалавека няма на свеце нікога бліжэй і даражэй за жанчыну, якая падарыла яму жыццё. Слова «мама» неаддзельнае ад такіх паняццяў, як Радзіма, сям’я, мір і шчасце – усяго таго, што з’яўляецца для людзей найвышэйшай каштоўнасцю. Мацярынская любоў – надзейная, магутная сіла, апора духоўнасці, высокай маральнасці, грамадзянскасці і патрыятызму.

Дзень маці – гэта не толькі даніна глыбокай павагі і любові да вас, але і прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям’я і мацярынства з’яўляюцца прыярытэтамі дзяржаўнай палітыкі краіны.

Нізкі паклон вам за нястомную працу і цярпенне, за высокую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабрыні! Моцнага вам здароўя, любові вашых дзяцей і ўнукаў, дабрабыту і душэўнага спакою.

 

Анатоль Сіўко,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

← Предыдущая

В Миорском ТЦСОН прошла инфо-встреча «Беларусь против табака: здоровый маршрут»

Назад к списку
Следующая →

Руководство Миорского района поздравляет женщин с Днем матери

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]