06 Июня 2025

Белорусские арендодатели обязаны сообщать информацию о проживающих иностранцах в РОВД

gazeta
  • 579

Согласно со ст. 431 Закона от 4 января 2010 года № 105-З "О правовом положении иностранных граждан и лиц без гражданства в Республике Беларусь", юридические и физические лица, в том числе индивидуальные предприниматели, не позднее трех часов после фактического предоставления для проживания жилых помещений на основании договора найма помещения, комнат в агроэкоусадьбах на основании договоров на оказание услуг в этой сфере, садовых домиков и дач по договору аренды, многофункциональных бизнес-апартаментов по договору аренды, средств размещения на основании договора безвозмездного оказания услуг иностранцам, временно пребывающие в стране на срок одни сутки и более предоставляют в РОВД по месту нахождения помещений информацию о них.

Згодна з арт. 431 Закона ад 4 студзеня 2010 года № 105-З «Аб прававым палажэнні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, не пазней за тры гадзіны пасля фактычнага прадастаўлення для пражывання жылых памяшканняў на падставе дагавору найму памяшкання, пакояў у аграэкасядзібах на падставе дагавораў на аказанне паслуг у гэтай сферы, садовых домікаў і дач па дагаворы арэнды, шматфункцыянальных бізнес-апартаментаў па дагаворы арэнды, сродкаў размяшчэння на падставе дагавору бязвыплатнага аказання паслуг іншаземцам, якія часова знаходзяцца ў краіне, на тэрмін адны суткі і больш прадастаўляюць у РАУС па месцы знаходжання памяшканняў інфармацыю пра іх.

Гэтую інфармацыю прадастаўляюць бязвыплатна праз інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы МУС, адзіны партал электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай сістэмы або шляхам дастаўкі у нарачным парадку, вызначаным МУС. Парадак прадастаўлення інфармацыі і форма паведамлення вызначаны пастановай ад 3 чэрвеня 2024 года № 169 «Аб парадку інфармавання».

У выпадку, калі інфармацыю пра іншаземцаў, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, перадаюць нарачна, на працягу трох гадзін пасля фактычнага прадастаўлення жылога і іншага памяшкання (засялення ў нумар гасцініцы, заключэння дагавору найму, на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму і іншых відаў дагавораў) неабходна адправіць паведамленне ў РАУС.

Прадстаўленне звестак праз інфармацыйны рэсурс МУС мае на ўвазе наяўнасць у юрыдычнай ці фізічнай асобы, у тым ліку ІП, інфармацыйнай сістэмы, якая ўзаемадзейнічае з інфармацыйнай сістэмай МУС па тэхналогіі «сістэма-сістэма» з арганізацыяй доступу да карпаратыўнай сеткі VPN МУС. Для таго, каб падключыцца да інфармацыйнага рэсурсу, неабходна скіраваць у адрас Дэпартамента фінансаў і тылу МУС па адрасе г. Мінск, вул. Караля, 71, індэкс 220004 на афіцыйным бланку арганізацыі заяву аб прадастаўленні тэхнічных умоў для доступу да сеткі VPN МУС, дзе ўказаць найменне арганізацыі, гасцініцы і яе адрас, тэхналогію (ADSL, оптавалакно) і хуткасць падключэння, нумар выдзеленай камутуемай лініі, кантактныя дадзеныя асобы, адказнай за яе падключэнне. Затым заключыць адпаведны дагавор з РУП «Белтэлекам», абсталяваць для арганізацыі аўтаматызаванага рабочага месца персанальны камп’ютар з усталяваным праграмным забеспячэннем, інфармацыйную сістэму для адпраўкі дадзеных аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства ў інфармацыйны рэсурс, комплекс праграм абароненага канала перадачы дадзеных «Schannel» і інш.

Трэці варыянт – скарыстацца электроннай паслугай «3.29.01 Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь» на адзіным партале электронных паслуг ОАІС.

Таццяна ЛЫСЁНАК, старшы інспектар ГГіМ РАУС.
Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

В Миорском ТЦСОН прошла инфо-встреча «Беларусь против табака: здоровый маршрут»

Назад к списку
Следующая →

В Беларуси стартует регистрация абитуриентов для прохождения ЦТ в резервные дни

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]