02 Февраля 2013

Делай чудеса сам!

gazeta
  • 441

Пераднавагоднія дні былі шчодрымі на яркія ўражанні і падарункі. Да святаў двум дзіцячым дамам сямейнага тыпу раёна аказана дапамога больш чым на 20 млн. рублёў ад ВУП "Віцебскаблгаз". Асабліва дзякуем генеральнаму дырэктару Пятру Пятровічу Шэршню, члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ. На атрыманыя сродкі набыты 2 камп'ютары, маразільнікі, 2 пыласосы, 2 кухонныя камбайны.

 

Выказваем самыя цёплыя словы падзякі за ўнёсак ва ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, за нераўнадушныя адносіны да праблем дзяцей, якія засталіся без бацькоўскага цяпла. Гэты бескарыслівы крок — яркая праява ўвагі і ўдзелу ў лёсах малых. А яшчэ — значны ўклад у вырашэнне праблемы сіроцтва, бо няма межаў дапамогі дзецям, якія маюць у гэтым патрэбу, і так важна, каб гэта ісціна была агульнапрынятай. Мы адчуваем падтрымку, клопат і сапраўдную апору!

 

Сёння ў кожнага з нас ёсць магчымасць стаць Дзедам Марозам, Добрай Феяй або проста казачным чараўніком. У нас добрая работа, цёплыя хаты, дружныя сем'і, адчуванне дабрабыту. Давайце падзелімся нашым шчасцем з тымі, каму гэтага так не хапае і так неабходна!

 

Усім людзям, якія дапамагаюць дзецям-сіротам і тым, якія засталіся без апекі бацькоў, вялікая ўдзячнасць! Аднак не трэба забывацца, што асноўная мара кожнага дзіцяці — знайсці сям'ю, і ўсе нашы намаганні накіраваны на тое, што яны аднойчы спраўдзяцца.

 

С. ЦЫРКІНА, дырэктар

ДУА "Міёрскі раённы

сацыяльна-педагагічны цэнтр".

 

← Предыдущая

Летние лайфхаки: как упростить жизнь на кухне

Назад к списку
Следующая →

Интерактивная доска

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]