17 Декабря 2025

Дела служебные: Круг общения инспекторов Миорской ИДН

gazeta
  • 790

 Дзевяць падлеткаў знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС. З кожным інспектары праводзяць індывідуальную работу. Таксама трымаюць у полі зроку бацькоў, якія страцілі права выхоўваць дзяцей. Гэта асноўныя, але далёка не ўсе службовыя абавязкі.

У інспекцыі па справах непаўналетніх двое супрацоўнікаў – старшы інспектар Таццяна Курловіч і інспектар Святаслаў Шамшур. Сярод іх службовых стасункаў значнае месца адводзіцца юным правапарушальнікам.

– З непаўналетнімі, якія ўчынілі правапарушэнні, на працягу года вядзём індывідуальную прафілактычную работу. Перыядычна наведваем іх па месцы жыхарства і вучобы, задзейнічаем на мерапрыемствах, нагадваем пра адказнасць за супрацьпраўныя ўчынкі, – расказвае старшы інспектар ІСН Таццяна Курловіч. – Цяпер на ўліку дзевяць падлеткаў ад дзесяці да пятнаццаці гадоў. Сярод учыненых імі правапарушэнняў крадзеж, загадзя ілжывае паведамленне, прычыненне цялесных пашкоджанняў, хуліганства, знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскім месцы. У большасці дзеці ўсведамляюць свае памылкі і, спадзяюся, не будуць іх паўтараць.

Як адзначыла Таццяна Станіславаўна, працяглы час на тэрыторыі раёна не рэгіструюцца цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, учыненыя непаўналетнімі. У тым ліку не выяўляюцца факты збыту і ўжывання наркотыкаў падлеткамі.

Штомесяц інспектары ІСН скіроўваюцца ў школы раёна.

– У размовах з дзецьмі прыводзім прыклады з уласнай практыкі. Такая інфармацыя мае большы эфект, – адзначае суразмоўніца. – Нагадваем школьнікам правілы бяспечных паводзін у быце, на дарогах, у школе. Расказваем аб правапарушэннях і іх наступствах. Падобныя гутаркі садзейнічаюць папярэджанню супрацьпраўных учынкаў сярод непаўналетніх.

Задзейнічаны супрацоўнікі ІСН у акцыі «Сям’я без гвалту», у рамках якой наведваюць сем’і, дзе выяўлены крытэрыі сацыяльна небяспечнага становішча. Асноўны з іх, як правіла, злоўжыванне бацькамі алкаголем.

– Самая страшная бяда, калі бацькі ставяць алкаголь вышэй за сваіх дзяцей, – лічыць старшы інспектар ІСН. – Адабранне малых з сям’і – дзейсная мера. Бацькам даюць шанц усвядоміць, што для іх галоўнае: дзеці ці алкаголь.

Аднак не заўсёды непаўналетнія вяртаюцца дадому. Суд пазбаўляе бацькоў правоў на дзяцей і абавязвае кампенсаваць сродкі на іх утрыманне. Кантроль за абавязанымі асобамі ў ліку асноўных задач ІСН.

– Іх каля 60. Наведваем па месцы жыхарства, нагадваем пра абавязкі, невыкананне якіх можа прывесці да крымінальнай адказнасці. Так, калі абавязаная асоба на працягу трох месяцаў прапускае дзесяць дзён на працы без уважлівых прычын, у адносінах да яе ўзбуджаюць крымінальную справу, – заўважае Таццяна Станіславаўна.

Значыцца сярод службовых маршрутаў старшага інспектара ІСН дзіцячы сацыяльны прытулак. Сустракаецца з выхаванцамі, цікавіцца іх справамі. Чарговы візіт запланаваны ў пераднавагоднія дні – з падарункамі ад супрацоўнікаў РАУС. 

← Предыдущая

В Миорском ТЦСОН прошла инфо-встреча «Беларусь против табака: здоровый маршрут»

Назад к списку
Следующая →

Как распознать и преодолеть насилие над детьми? Говорим с педагогом-психологом районного социально-педагогического центра Зинаидой Равецкой

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]