28 Декабря 2018

Медалью "За трудовые заслуги" награждён старший мастер Миорского РГЗ

gazeta
  • 543

 Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны старшы майстар Міёрскага РГЗ Уладзімір  МАКСІМЕНКА. У Палацы Рэспублікі 19 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў краіны. Уручаў дзяржаўныя ўзнагароды прэм’ер-міністр Сяргей Румас. У ліку ста адзінаццаці прадстаўнікоў розных сфер спецыяліст газавай службы з Міёр Уладзімір Уладзіміравіч Максіменка. 

 Дваццаць год Уладзімір Максіменка заняты ў газавай службе. Сёлета атрымаў званне “Ветэран прадпрыемства”. Ім ушаноўваюць за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў. Адказна спраўляецца з прафесійнымі задачамі на месцы. Брыгада на чале са старшым майстрам кожны год паспяхова выступае на конкурсах прафмайстэрства ў вобласці і рэспубліцы.

Фота прадастаўлена Міёрскім РГЗ.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Назад к списку
Следующая →

Миорские медики сооружают "креативные ёлки"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]