Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
Ад наркаманіі можна пазбавіцца самастойна. Лёгкія наркотыкі не б’юць па здароўі. Гэтыя міфы на слыху. Пра сур’ёзнасць праблемы ўжывання наркотыкаў падлеткамі і меры прафілактыкі размова з педагогам-псіхолагам раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра (СПЦ) Алай Федарэц.
– Праблема актуальная і патрабуе ўвагі, – падкрэслівае Ала Генадзьеўна. – Памылкова лічыць наркаманію проста шкоднай звычкай. Нарказалежны чалавек не можа ўзяць волю ў кулак і вярнуцца да здаровага ладу жыцця. Наркотыкі выклікаюць паталагічныя змяненні ўсіх органаў і сістэм арганізма. Іх ужыванне становіцца вымушанай неабходнасцю. У адваротным выпадку ўзнікае сіндром адмены, што праяўляецца ў раздражняльнасці, дэпрэсіі, парушэннях сну, фізічным недамаганні.
– Любое без выключэння псіхаактыўнае рэчыва выклікае прывыканне і залежнасць. Ужыванне нібыта «лёгкіх» наркотыкаў вядзе да фізічнага і нервовага знясілення, пагаршэння памяці і канцэнтрацыі ўвагі, хуткай дэградацыі асобы. Акрамя таго, набываюць шырокае распаўсюджванне так званыя «сінтэтыкі», якія фарміруюць псіхічную залежнасць з першай спробы.
– Дзеці ўпершыню спрабуюць наркотыкі нават у 11-13 гадоў. Тэндэнцыя да зніжэння ўзросту «першай спробы» насцярожвае. Галоўныя фактары – псіхалагічныя асаблівасці дзіцяці, у тым ліку ўплыў падлеткавага крызісу, і неспрыяльны мікраклімат у сям’і.
Праяўленні падлеткавага комплексу індывідуальныя, але ёсць агульная рыса – крайняя палярнасць у адчуваннях і паводзінах. Так, хваравітая сціпласць мяжуе з развязнасцю, рамантызм з цынізмам і разлікам, настойлівасць змяняецца імпульсіўнасцю, пяшчота – жорсткасцю. На фоне гэтых ваганняў з’яўляецца жаданне вырвацца з-пад апекі дарослых, атрымаць свабоду. Пачынаецца барацьба за самасцвярджэнне. Аб’ектыўна ўключыцца ў дарослае жыццё падлетак не можа, але імкнецца да яго і прэтэндуе на роўныя правы з дарослымі. У тым ліку капіруе іх паводзіны. Адсюль атрыбуты псеўдадаросласці: курэнне цыгарэт, ужыванне алкаголю і наркотыкаў, тусоўкі.
– Нізкая самаацэнка, няўпэўненасць у сабе, адчуванне ўласнай непатрэбнасці, неразуменне сацыяльных норм і каштоўнасцей, няздольнасць слушна разважаць і рабіць правільны выбар. А таксама слабыя валявыя якасці, негатывізм, унушальнасць, нерашучасць, схільнасць да абвінавачванняў, высокая трывожнасць.
– Любоў, давер, разуменне, падтрымка ў сям’і – галоўнае для дзіцяці. Пры знешняй самаўпэўненасці падлеткі вельмі не ўпэўнены ў сабе. Задача бацькоў – дапамагчы пераадолець ім гэты крызісны перыяд. Стымуляваць удзел у розных відах дзейнасці, не прымушаючы перамагаць. Рабіць разам як мага больш спраў. Не перагружаць апекай і кантролем. Ставіцца да дзіцяці з павагай, рабіць заўвагі добразычлівым спакойным тонам, падтрымліваць і быць цярплівымі. Важна развіць у падлетка пазітыўны вобраз «Я», пачуццё самапавагі, здольнасць крытычна мысліць, уменне ставіць сацыяльна значымыя мэты і прымаць адказныя рашэнні.
У складаных сітуацыях неабходна звяртацца да спецыялістаў: педагогаў, псіхолагаў, медыкаў.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.