15 Апреля 2016

Педагог дополнительного образования Надежда Радькова

gazeta
  • 517
Педагог дополнительного образования Надежда РадьковаПедагог дадатковай адукацыі—так цяпер называецца кіраўнік гуртка. На яго ўскладзена вялікая адказнасць творчым і педагагічным талентам, жыццёвым вопытам аб'ядноўваць дзяцей, нераўнадушных да творчасці.

З верасня бягучага навучальнага года пасля заканчэння БДПУ імя М.Танка па спецыяльнасці выяўленчае мастацтва, камп’ютарная графіка ў раённым Цэнтры дзяцей і моладзі распачала педагагічную дзейнасць Надзея Сяргееўна Радзькова. Пад яе кіраўніцтвам дзейнічаюць цяпер гурткі дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Каларыт", "Калейдаскоп" і камп'ютарнай графікі "Вектар" на базе СШ №2 і Міёрскай базавай. 
Работа педагога дадатковай адукацыі няпростая: без  падручнікаў, дапаможнікаў трэба сфарміраваць у вучняў пэўныя веды, уменні, развіць іх здольнасці, захапіць цікавай справай, а самае важнае—стварыць добразычлівую атмасферу. Надзея Сяргееўна хутка знайшла агульную мову з дзецьмі рознага ўзросту, навучыла іх тэхнікам і прыёмам работы з салёным цестам, палімернай глінай, пап'е-машэ, макрамэ, арыгамі, "изонитью". На занятках гуртка "Вектар" дзеці асвоілі прыёмы работы ў праграмах Adobe Photoshop, Corel Draw, асновы мастацкай кампазіцыі, навучыліся карэкціраваць фотаздымкі, прымяняць эфекты, ствараць калажы.

Педагог дополнительного образования Надежда РадьковаНе ўсе вучні па пэўных абставінах могуць наведваць групавыя заняткі ў аб'яднанні па інтарэсах. У такім выпадку прадугледжана індывідуальнае навучанне. Маргарыта Гагалінская з СШ №3 з задавальненнем займаецца ў гуртку "Натхненне", пра што сведчаць шматлікія работы дзяўчынкі: "Снегавік", "Птушачка-невялічка", бранзалет "Шамбала", пано "Флора" і іншыя. Тое, што дзяўчынка жыве ў Чэрасах, не стала для Надзеі Сяргееўны перашкодай, бо кіруе аўто. 

Малады педагог валодае эстэтычным густам, неўтаймоўнай фантазіяй, вялікай працаздольнасцю. Захапляецца выпечкай, фотаздымкай дзяцей, яздой на спартыўным веласіпедзе, шые адзенне для трохгадовай дачушкі. Усё лепшае стараецца перадаць вучням, якія вельмі тонка адчуваюць шчырыя адносіны да іх і адказваюць узаемнасцю. 

7-гадовая Аляксандра Мікуцкая наведвае гурток "Калейдаскоп" Міёрскай БШ. Вось што яна расказвае пра Надзею Сяргееўну:
—Мне вельмі падабаецца наш гурток і настаўніца. З розных матэрыялаў ствараем класныя падзелкі. Надзея Сяргееўна ніколі на сварыцца, а толькі хваліць і дапамагае ва ўсім.

Ганна Сушко, 11 гадоў, СШ №2, гурток "Каларыт": 
—На занятках ствараем шмат цікавых рэчаў, якімі можна ўпрыгожыць свой дом ці падарыць блізкім людзям на свята. Асабліва па душы дэкарыраваць прадметы каляровай соллю, плесці кошык з газетных трубачак. Мне проста падабаецца наведваць заняткі. Тут нас атуляе прыгажосць, адчуваем сябе камфортна і спакойна, цікава і з карысцю праводзім вольны час.

Дар'я Мілашэвіч, 12 год, СШ№2, гурток "Каларыт":
—Надзея Сяргееўна навучыла вязаць кручком, шыць, рабіць карцінкі з нітак, вырабы з пластыкавых бутэлек. Яна добрая.
Надзея Сяргееўна не з тых, хто спыняецца на дасягнутым. Удзельнічае ў  рэгіянальных конкурсах на лепшыя лістоўку-візітку аб'яднанняў па інтарэсах "Далучайся!" і майстар-клас "Творчасць без межаў", рэспубліканскага конкурсу віншавальных паштовак да Дня настаўніка, з'яўляецца дызайнерам банера раённай арганізацыі ГА БРПА "Піянеры Міёршчыны".

Яшчэ вучаніцай СШ №2 захаплялася маляваннем, рукадзеллем, удзельнічала ў алімпіядах па працоўным навучанні пад кіраўніцтвам таленавітай настаўніцы Ніны Аляксандраўны Сініцкай. На пытанне, ці падабаецца работа, Надзея Сяргееўна адказала: "Люблю дзяцей, люблю разам з імі ствараць штосьці новае, цікавае. Так склалася, што маё хобі стала прафесіяй. Пра гэта многія толькі мараць. А мне пашанцавала".

Ёсць спадзяванне, што агеньчык творчасці, натхнення і запалу ў Надзеі Сяргееўны будзе толькі разгарацца, а прафесія педагога дадатковай адукацыі стане яе пачэсным прызваннем.

Алена СУШКО, загадчыца мастацка-эстэтычнага аддзела
 ДУДА "Міёрскі РЦДіМ".
← Предыдущая

Белорусов ждут три выходных подряд в мае 2027 года

Назад к списку
Следующая →

Праздничный месяц в Новопогостской школе

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]