10 Ноября 2020

Не только медом улей богат

gazeta
  • 785

 На чатырох пчальніках гаспадарак раёна – у ВУПКУ «Міёрскі», ААТ «Узмёнскі край» і «Пад’ельцы» (тут пчальнікі два) – сёлета ўтрымлівалася паўтысячы дзеючых вулляў. Ад іх атрымана 4,5 тоны таварнага мёду, па 9 кг на сям’ю, калі летась было адпаведна 11,8 тоны ці па 23 кг. Невыпадкова вядучы спецыяліст райсельгасхарчу па пчалярстве Любоў ТАНАЙНА лічыць, што 2020 год аказаўся неспрыяльным для яе галіны, нягледзячы на тое, што пчаляры і іх памочнікі працавалі як заўсёды старанна.

 

Асноўнай прычынай зніжэння прадуктыўнасці яна называе ўмовы надвор’я: вясна аказалася зацяжной і надта халоднай, таму першую адкачку мёду пачалі толькі 26 – 27 чэрвеня, на месяц пазней звычайнага. Першага, майскага, не было зусім.

 
Цяпер асноўныя работы на пчальніках закончаны, яны падрыхтаваны да зімоўкі: вуллі своечасова апрацаваны супраць вааратозу, заражанасць якім была даволі высокай, пчолы сабраны ў гнёзды і падкормлены. Увогуле, восенню папрацаваць давялося шмат. Галоўны вынік, што колькасць сем’яў захавана – іх па-ранейшаму 500, ёсць падстава разлічваць на станоўчыя вынікі ў наступным. Тым больш, што галіне аказваецца неабходная падтрымка на раённым узроўні і непасрэдна ў гаспадарках. Можна спадзявацца на прыток спецыялістаў, іх падрыхтоўку аднавіў Смілавіцкі зоаветэрынарны каледж. Трэба толькі паклапаціцца пра меры па замацаванні папаўнення – жыллё і вартую аплату працы.

 
Першарадным для павышэння прадукцыйнасці пчалярства Любоў Мікалаеўна лічыць клопат пра стварэнне для пчол трывалай кармавой базы. На наступны год пасевы рапсу – азімага і яравога – пашыраюцца. Гэтыя культуры і канюшына дазвалялі пчолам напаўняць соты і сёлета, яшчэ ў пачатку жніўня буйным квеценем парадаваў вераск. Аднак толькі названых крыніц нектару недастаткова, і яны не так доўга даюць аддачу.

 
Сёлета на плошчы каля ста гектараў у ВУПКУ «Міёрскі» паблізу пчальніка пасеяны доннік. Гэта цудоўны меданос «працяглага дзеяння» і выдатная кармавая культура для жывёлагадоўлі, якая не надта баіцца засухі. Аднак недастаткова выкарыстоўваюцца іншыя кветкавыя расліны, напрыклад, фацэлія ці грэчка.

 
Між тым вопыт прыватных пчаляроў, а іх нямала на Міёршчыне, сведчыць, што ў нашых умовах пчалярства заўсёды сябе апраўдвае. Толькі трэба ўлічваць не адзін мёд, але і іншыя прадукты галіны, агульную карысць для павышэння ўраджайнасці пасеваў і пладовых дрэў.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота з архіва рэдакцыі.

← Предыдущая

В объективе - молодые кадры: Валерий Драбо встретился с корреспондентом редакции Валерией Воронько

Назад к списку
Следующая →

Вдохновляет память об известном земляке

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]