Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Профилактика: С 12 по 22 ноября состав ГАИ переведен на усиленный вариант несения службы
Общество: Megatop выпустил первый обувной адвент-календарь к Новому году
Экономика: Витебская область продолжает сохранять положительную динамику финансовых результатов
Профилактика: В преддверии ноябрьских распродаж по всей Беларуси активизируются интернет-мошенники
Общество: Дан старт финалу республиканского конкурса «SuperПрофи-2026»
За незаконныя дзеянні ў адносінах зброі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Падрабязнасці патлумачыў старшы ўчастковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Віктар ГАРДУКЕВІЧ.
– Нягледзячы на прымаемыя органамі ўнутраных спраў меры, розныя віды зброі выкарыстоўваюць у супрацьпраўных мэтах: для незаконнага палявання і ўчынення іншых дзеянняў, якія прадугледжваюць цяжкія наступствы.
З мэтай супрацьдзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і рэчываў, аздараўлення крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з іх прымяненнем, з 9 па 13 кастрычніка пройдзе асноўны этап аператыўна-прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал».
Яго задача – папярэдзіць крадзяжы зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў з аб’ектаў дазвольнай сістэмы; прадухі- ліць і раскрыць злачынствы, якія адносяцца да незаконных дзеянняў у адносінах да агнястрэльнай і іншай зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і рэчываў; праверыць умовы захоўвання зброі ў індывідуальных уладальнікаў; выявіць і прыцягнуць да адказнасці асоб, якія незаконна захоўваюць, перавозяць, выраб- ляюць, збываюць зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы.
Згодна з артыкулам 24.46 КаАП, незаконныя набыццё, перадача ва ўласнасць, захоўванне, перавозка, перасылка ці нашэнне паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі ці боепрыпасаў да яе або тыя ж дзеянні ў адносінах да яе састаўных частак ці кампанентаў цягнуць штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння ці без яе або пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння ці без яе.
Па тэлефоне 102 можна паведаміць, у тым ліку ананімна, пра незаконнае захоўванне зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама даведацца пра парадак добраахвотнай здачы такіх прадметаў.
Поўную версію чытайце на сайце газеты.
Кожную сераду ва ўсіх грамадскіх пунктах аховы правапарадку на тэрыторыі Міёршчыны ўчастковыя інспектары міліцыі вядуць прыём грамадзян: у сельс-кай мясцовасці – з 10.00 да 13.00, у Міёрах і Дзісне – з 17.00 да 20.00.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.