Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Социальный вектор: Торговля с душой: как работает магазин «Пачастунак» в Черессах
АПК: Человек дела: как миорчанин Сергей Михайлов готовит почву к будущему урожаю

Як добраахвотныя дружыны дапамагаюць захоўваць спакой на Міёршчыне і як стаць дружыннікам, расказаў участковы інспектар міліцыі РАУС Міхаіл Чарауха:
– Бяспека – наш агульны клопат, які не заканчваецца на рабоце праваахоўных органаў. Штодня ўпэўніваюся, што парадак у дварах, на вуліцах Міёр і ў сельскіх населеных пунктах мацнее, калі да яго аховы падключаюцца самі жыхары.
Наш раён унікальны не толькі сваімі прыроднымі багаццямі, але і геаграфічным становішчам. Менавіта таму добраахвотныя дружыны выконваюць тут двайную важную місію: дапамагаюць участковым інспектарам міліцыі патруляваць вуліцы і спыняць правапарушэнні, сумесна з Полацкім пагранічным атрадам забяспечваюць бяспеку рубяжоў Радзімы.
З супрацоўнікамі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС члены дружын рэгулярна выходзяць на дзяжурствы ў вячэрні час. Асноўную ўвагу надаюць патруляванню месцаў масавага адпачынку і вуліц райцэнтра, прафілактычным рэйдам па праверцы асоб, якія стаяць на ўліках (у тым ліку сямейныя скандалісты), а таксама барацьбе з п’янствам і парушэннямі антыалкагольнага заканадаўства на аб’ектах гандлю.
Закон Рэспублікі Беларусь надзяляе членаў дружын афіцыйнымі паўнамоцтвамі. Яны маюць права патрабаваць ад грамадзян спыніць супрацьпраўныя дзеянні, праверыць дакументы і садзейнічаць міліцыі ў затрыманні правапарушальнікаў. Патрабаванні дружынніка пры выкананні ім абавязкаў абавязковыя для ўсіх. За іх ігнараванне ці абразу актывіста прадугледжана адказнасць, аналагічная той, што чакае за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі.
Членам дружыны можа стаць любы грамадзянін Беларусі старэй за 18 гадоў, які не мае судзімасцяў і адміністрацыйных спагнанняў за апошні год, не стаіць на ўліку ў псіхіятра ці нарколага.
Наймальнікі і мясцовая ўлада стымулю- юць такую ініцыятыву. Згодна з калектыўнымі дагаворамі прадпрыемстваў раёна і працоўным заканадаўствам, дружыннікам могуць прадастаўляць дадатковыя дні да працоўнага водпуску, грашовыя заахвочванні і выплаты ад прадпрыемства, адгулы за адпрацаваны на дзяжурствах час.
Калі вы неабыякавыя да спакою ў родным двары і хочаце зрабіць свой унёсак у бяспеку Міёршчыны – мы чакаем вас. Заяву можна падаць па месцы работы ці звярнуцца ў РАУС па адрасе г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 19.
n Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.