15 Января 2016

Ждали чудес в Дисненском социальном приюте — и дождались!

gazeta
  • 688
Ждали чудес в Дисненском социальном приюте — и дождались!У святочныя зімовыя дні радасны настрой і прыемнае чаканне цуду павінны панаваць паўсюль. У тым, што добрыя чараўнікі жывуць не толькі на старонках кнігі, а сустракаюцца ў рэальнасці, пераканаліся выхаванцы Дзісенскага сацыяльнага прытулку. Сюды з прыемнымі сюрпрызамі і падарункамі наведаліся госці, якія прывезлі дзеткам шмат радасці. Каб выказаць падзяку за навагоднюю казку, у рэдакцыю патэлефанавала загадчык установы Людміла Калачова.

Ждали чудес в Дисненском социальном приюте — и дождались!—Словы вялікай удзячнасці адрасуем ксяндзу Юрыю Жаўняровічу і школьнікам з Міёр, якія напярэдадні Новага года завіталі да нас з цікавым прадстаўленнем і ласункамі. Ксёндз Юрый выступаў у вобразе Святога Мікалая. Пастаноўка вельмі спадабалася дзецям,—гаворыць Людміла Уладзіміраўна.—Прымалі ў сябе прадстаўнікоў РК ГА "БРСМ" і раённага аддзела Следчага камітэта, яны таксама прыехалі з добрымі сюрпрызамі. За салодкія падарункі ўдзячны пастару евангелісцкай царквы "Адраджэнне" Дзмітрыю Шавякову і індывідуальнаму прадпрымальніку з Полацка Васілю Красікаву. Асобна дзякуем Дзісенскаму лясгасу за прыгажуню-елачку, якую прадпрыемства штогод прадастаўляе нам на бязвыплатнай аснове. Святочныя дні атрымаліся яркімі і запамінальнымі. Дзякуй усім, хто дапамог іх такімі зрабіць!

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена Дзісенскім  сацыяльным прытулкам. 


← Предыдущая

Костюковичи принимают День белорусской письменности

Назад к списку
Следующая →

Дисненская СШ в акции "Международный день чтения поэмы Я. Коласа «Сымон-музыка»

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]