19 Декабря 2023

Очередная Роратная Месса состоялась в Миорском костеле 6 декабря

gazeta
  • 555

 Чарговая Раратняя iмша адбылася ў Мiёрскiм касцёле 6 снежня. Перыяд чакання i посту называецца Адвэнтам. Дзецi, моладзь, дарослыя i людзi сталага узросту – усе разам з Марыяй чакаюць нараджэння Езуса Хрыста.

У працэсii з запаленымі свечкамi ксёндз Алег Зямчонак з мiнiстрантамi прыходзяць да алтара. Служба пачынаецца ў прыцемках i доўжыцца паўгадзiны цi крыху больш. Дзецi, што ўдзельнiчаюць у iмшах ад першай службы, атрымалi малюнкi з трафарэтам, на якi трэба наклейваць часткi пасля кожных Рарат. Павiнна атрымацца каляровая калядная мазаiка.

Раратнiя iмшы адпраўляюцца у касцёле тры разы на тыднi: у панядзелак, сераду i пятнiцу а сёмай гадзiне.

Дарэчы, у касцёле да 20 снежня прымаюцца работы на выставу пад назвай «Хрыстос нара-

дзiўся!» Творы могуць быць як iндывiдуальныя, так i калектыўныя цi сямейныя. Тэхнiка i матэрыя- лы – любыя, вырабы могуць быць стаенкi, малюнкi i iншыя. Умова адна – адпаведнасць каляднай тэматыцы. Выстава работ пройдзе у касцёле з 24 снежня да 7 студзеня.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота Казіміра Блажэвіча.

← Предыдущая

Как медалист СШ № 3 выбрал БГУИР

Назад к списку
Следующая →

Медиа-контент, живое общение и многое другое совместилось в интеллектуально-развлекательной игре в Миорах

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]