09 Ноября 2025

Ученики Дисненской СШ побывали на экскурсии на Миорском производстве Полоцкого хлебозавода

gazeta
  • 692

 За кулісы вытворчасці хлеба і хлебабулачных вырабаў зазірнулі дзевяцікласнікі Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна. Пабывалі на экскурсіі на Міёрскай вытворчасці Полацкага хлебазавода.

Пра важнасць хлеба ў рацыёне нагадаў начальнік вытворчасці Ігар Пагуляеў. Асартыментны пералік вырабляемай прадукцыі невялікі, аднак прадпрыемства стараецца задаволіць попыт насельніцтва.

Вучні з цікавасцю назіралі за працэсам вытворчасці хлеба. Даведаліся, якія этапы прыгатавання праходзіць прадукт перш чым трапіць да нас на стол. Ігар Уладзіміравіч падкрэсліў важнасць выканання санітарных норм і экалагічных стандартаў, каб кожны выраб атрымаўся смачным і бяспечным.

 Асаблівай гордасцю прадпрыемства кіраўнік назваў пернікі. Заўважыў, што смак вызначаюць не толькі высакаякасныя інгрэдыенты, але і асаблівы рэцэпт, які трымаюць у сакрэце.

Таксама школьнікі даведаліся пра некаторыя асаблівасці тэхналагічнай вытворчасці ўсімі любімых кандытарскіх вырабаў.

Экскурсія атрымалася і забаўляльнай, і пазнавальнай. Пераканаліся ў каштоўнасці працы людзей, якія штодня нас кормяць. Дзякуй прадпрыемству за гасціннасць!

Паліна ГРЫГАРАН, вучаніца Дзісненскай СШ.

 

← Предыдущая

В Миорском ТЦСОН прошла инфо-встреча «Беларусь против табака: здоровый маршрут»

Назад к списку
Следующая →

На дорогах Витебской области за выходные задержали 52 бесправника

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]