16 Февраля 2026

Участковый инспектор милиции Миорского РОВД Андрей Толопило рассказал об ответственности за производство алкогольных напитков

gazeta
  • 946

Калі міліцыя накрывае чарговы падпольны цэх па вытворчасці алкаголю, яго гаспадары часцей за ўсё заўважаюць, што рыхтавалі прадукт для сябе. Патлумачыў, ці дапаможа такое апраўданне пазбегнуць адказнасці, участковы інспектар міліцыі РАУС Андрэй Талапіла:

– Меркаванне, што выраб самагону для ўласных патрэб ці ў невялікіх колькасцях не забаронены законам, – міф. Артыкулам 13.27 КаАП вызначана адміністрацыйная адказнасць за выраб моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), а таксама захоўванне апаратаў, якія выкарыстоўваюць для іх вытворчасці. Гэта штраф да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй апарата, напояў і паўфабрыкатаў. За аналагічнае парушэнне на працягу года паўторна, а роўна за выраб звыш пяці літраў адпаведных напояў, больш за 30 літраў паўфабрыкатаў або захоўванне звыш 30 літраў такіх паўфабрыкатаў будзе прызначана адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ад пяці да 30 базавых з іх канфіскацыяй.

Згодна з заканадаўствам, моцнымі алкагольнымі напоямі лічацца тыя, дзе доля этылавага спірту складае 28 і больш працэнтаў, вырабленыя шляхам збраджвання сыравіны і наступнай перагонкі.

Калі валодаеце інфармацыяй пра асоб, якія займаюцца незаконным абаротам алкагольных напояў – паведаміце пра гэта ў дзяжурную часць РАУС на нумары 102, 5 20 02 або 8 (029) 597 00 66 (МТС). 

Ананімнасць гарантавана.

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Чем полезна клюква? Информирует специалист санитарно‑гигиенического отдела Миорского РЦГЭ

Назад к списку
Следующая →

В Беларуси начали выпускать хлеб с крапивой

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]