10 Марта 2026

Участковый инспектор милиции Миорского РОВД Виктор Гордукевич: Посевная без нарушений

gazeta
  • 1195

Згодна з распараджэннем Міністэрства ўнутраных спраў № 27 ад 27 лютага 2026 года, на тэрыторыі краіны ў перыяд падрыхтоўкі да пасяўной кампаніі і падчас яе праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы. Яны накіраваны на прадухіленне злачынных замахаў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельгасарганізацый, выяўленне фактаў безгаспадарлівасці і бяздзеяння службовых асоб, адказных за выкананне работ, у тым ліку звязаных з неналежным тэхнічным станам сельгастэхнікі. Падрабязнасцямі падзяліўся старшы ўчастковы інспектар міліцыі РАУС Віктар Гардукевіч:

– Асаблівую ўвагу службовым асобам неабходна звярнуць на забеспячэнне захаванасці сельгас- тэхнікі ў палявых умовах у начны час. Не варта пакідаць яе ў дварах прыватных дамоў, бо гэта спрыяе крадзяжам гаруча-змазачных матэрыялаў і абсталявання.

За дробны крадзеж, згодна з арт. 11.1 КаАП, прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад дзвюх да 30 базавых велічынь або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт. Акрамя таго, суд спаганяе суму прычыненай матэрыяльнай шкоды: пашкоджання маёмасці, абсталявання, прастою рабочага часу.

Ч. 3 арт. 13.23 КаАП сведчыць: за набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыю фізічнымі асобамі афарбаванага нафтавага вадкага паліва, якое пастаўляюць у сельгас- арганізацыі, чакае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь.

Крадзеж, у залежнасці ад сумы прычыненай шкоды, прадугледжвае пазбаўленне або абмежаванне волі да трох гадоў, штраф, грамадскія работы, арышт, папраўчыя работы да двух гадоў. Гэта прапісана ў арт. 205 Крымінальнага кодэкса.

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Инспекция МНС напоминает о возможности использования сервиса «Личный кабинет плательщика»

Назад к списку
Следующая →

Рейд в рамках специального профилактического мероприятия «Тонкий лёд» на озере Миорское

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]