23 Марта 2026

Участковый инспектор Миорского РОВД рассказал как пожилым людям не стать жертвой мошенников

gazeta
  • 1984

Адна з галоўных задач, якія стаяць перад дзяржаўнымі органамі, – забеспячэнне бяспекі пажылых людзей. У сілу ўзросту і стану здароўя яны нярэдка трапляюць у поле зроку махляроў. Апошнім часам пачасціліся такія выпадкі. Як не стаць ахвярай злачынцаў, расказаў участковы інспектар міліцыі аддзялення аховы і прафілактыкі РАУС Андрэй Талапіла:

– Калі вам тэлефануюць ад імя супрацоўнікаў банка і прапануюць правесці якіясьці аперацыі, адразу пакладзіце трубку і перазваніце ў банк па нумары, указаным на сайце ўстановы. Ні ў якім выпадку не паведамляйце рэквізіты вашых картак, не пераходзьце па незнаёмых спасылках, не загружайце праграмы на тэлефон.

Яшчэ адна схема маніпулявання – званкі нібыта ад супрацоўнікаў міліцыі ці следчага камітэта пра тое, што вашы сваякі трапілі ў надзвычайнае здарэнне ці ДТЗ. Патэлефануйце ім і не пераводзьце грошы махлярам. Яны могуць нават рассылаць у сацыяльных сетках ці мэсанджарах фота сваіх дакументаў, аднак верыць ім не варта.

Калі атрымалі СМС-паведамленне пра выйгрыш грошай, машыны або іншага каштоўнага прыза, то махляры могуць папрасіць перавесці сродкі ў кошт уплаты падаткаў. Памятайце: нельга выйграць у латарэю, калі ў ёй не ўдзельнічаў.

Калі ўсё ж сталі ахвярай злачынства, тэрмінова звяртайцеся ў міліцыю на нумары 102 або 5 20 02, 8 (029) 597 00 66.

← Предыдущая

Участковый инспектор Владислав Земец о кибермошенничестве

Назад к списку
Следующая →

Хваробы сэрца—вялікая небяспека

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]