16 Октября 2017

Объявлены победители фотоконкурса "Осенний фитнес"

gazeta
  • 539

 Фотаспаборніцтва завяршылася 12 кастрычніка ў 12.00. На дваццаці двух здымках — дзеці, дарослыя і цікавыя сюжэты. Пераможцы фотаконкурсу "Асенні фітнес" —  Алена СТАШУЛЁНАК  з Міёр і Людміла ШПІЛЕЎСКАЯ з Салігорска. 

Рэдакцыя склала топ-5 лепшых здымкаў. Гэта фота міярчанкі Алены Развадоўскай на бульбяным палетку ў Папшулях, сям'і Лаўрыновічаў з Дрыгуч на ўборцы зерня, Дзяніса Мараза з Верхнядзвінска з журавінамі, маленькіх канкурсантаў Дзімы Вайсковіча ў вёсцы Рачнёва на возе з кабачкамі і Юлі  Аляшкевіч з Цвеціна з ураджаем грыбоў.


Больш за ўсіх сімпатый набрала Людміла Шпілеўская. На момант завяршэння конкурса — 324 лайкі. Рэдакцыя цалкам згодна з выбарам балельшчыкаў.


Самы цікавы і арыгінальны здымак даслала Алена Сташулёнак. Ёй адзінагалосна прысудзілі першае месца.
Віншуем нашых пераможцаў! Падарункі гатовы!
Дзякуем усім канкурсантам і балельшчыкам!

 На здымках: Пераможца фотаконкурсу Алена Сташулёнак з сынам Максімам. Прыз сімпатый у Людмілы Шпілеўскай. Юля Аляшкевіч. Алена Развадоўская. Сям'я Лаўрыновічаў. Дзіма Вайсковіч.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
s.katrin.r@mail.ru

   

← Предыдущая

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Назад к списку
Следующая →

Музыкально-литературная гостиная в Миорском ТЦСОН посвящалась

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]