Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Анатолий Сивко проинспектировал ход уборочной кампании в Миорском районе
Официально: Мониторинг цен и ассортимента: депутат Анатолий Сивко посетил автомагазин
Официально: Депутат Анатолий Сивко посетил деревню Малявки с рабочим визитом
Происшествия: ️Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
Дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена ШАМЁНАК з'яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў тры скліканні запар.
На ўчастку Міёрскі-Паштовы №11 больш за 500 выбаршчыкаў. Гэта жыхары асобных дамоў па Кірава, Леніна і Камсамольскай, вуліц і перавулкаў Горкага, Зарэчнай, Паштовай, Ізварына, Лясной, Полацкай, Рабочай. Права звярнуцца да дэпутата ёсць у кожнага.
Прымаць грамадзян і дапамагаць вырашаць іх пытанні - асноўны дэпутацкі абавязак. Тэлефонны званок, асабісты візіт, электроннае пісьмо. Апошніх Алена Шамёнак пакуль не атрымлівала. Да яе звяртаюцца ў асноўным людзі пенсіённага ўзросту. Яны давяраюць жывым зносінам.
- Большасць зваротаў, так бы мовіць, па профілі. Наконт адраснай сацыяльнай дапамогі, афармлення догляду на даму. Аднойчы адрасную дапамогу прасіла пенсіянерка, каб яе сын змог выплаціць так званы падатак на дармаедства. Такі зварот, зразумела, задаволіць нельга, -- гаворыць Алена Венядзіктаўна.
Часта звінеў рабочы тэлефон дэпутата, калі прынялі дэкрэт "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Пажылыя пенсіянеры прасілі аформіць сваім унукам, пляменнікам і так далей догляд за імі на даму.
— Вывучалі сітуацыі і тлумачылі нюансы, — расказвае Алена Венядзіктаўна. - Так, сацработнік не можа абслугоўваць блізкіх родзічаў. З пастаянным доглядам справа іншая. Аднак аформіць яго можна толькі на інваліда першай групы або чалавека ва ўзросце за восемдзесят год з пэўнымі захворваннямі. Гэтыя моманты бывае складана зразумець і ўсвядоміць тым, хто звяртаецца з падобнымі просьбамі.
Выбаршчыкі могуць прыходзіць з любымі пытаннямі. Стан дарогі, рамонт даху, працаўладкаванне і так далей. Калі вырашыць іх не ў кампетэнцыі дэпутата, то адрасуе зварот у адпаведныя арганізацыю ці на прадпрыемства. Калі і там няма выніку— накіроўвае дэпутацкі запыт у раённы Савет.
ДА ЎВАГІ.
Дэпутат Алена Венядзіктаўна Шамёнак прымае грамадзян у другую сераду кожнага месяца з 9.00 да 12.00. Адрас — вуліца Камуністычная, 36, кабінет №5. Тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцтва.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.