Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: 23- летняя учительница из Витебска стала жертвой мошенников
Экономика: Важная информация для плательщиков налога на профессиональный доход
Пульс Миорщины: Духовная радость в «Росинке»: визит епископа Полоцкого и Глубокского Игнатия
Туризм: На Витебщине утверждены сроки сбора дикорастущих ягод в 2026 году

Гіганцкія парасоны на вышыні да трох метраў. Яркія прыгожыя жоўтыя мяцёлкі. Пазналі ворагаў? Так, яны самыя – баршчэўнік Сасноўскага і залатарнік канадскі. Пра небяспеку інвазіўных раслін і дзейсны метад супрацьдзеяння іх распаўсюджванню нагадвае галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Ваяводаў.
– Баршчэўнік Сасноўскага і яго блізкі сваяк баршчэўнік Мантэгацы ў кампаніі з залатарнікам канадскім – праблема не толькі ўсходнееўрапейская, – заўважае Аляксандр Яўгенавіч. – У Вялікабрытаніі баршчэўнік дзесяцігоддзямі запаўняе берагі азёр і пустэчы. Брытанцы трацяць мільёны фунтаў стэрлінгаў на гербіцыды, выганяюць на тэрыторыі пароды авечак і свіней, чые страўнікі здольныя пераварваць ядавітыя расліны без шкоды для здароўя. У Германіі актыўна прымяняюць механічнае знішчэнне: выкопваюць карані баршчэўніка ўручную валанцёры і прадстаўнікі муніцыпальных служб. У краінах Балтыі дзейнічаюць жорсткія дзяржаўныя праграмы па картаграфаванні і хімічнай апрацоўцы кожнага квадратнага метра, захопленага інвазіўнай раслінай.
Але ж баршчэўнік Сасноўскага так проста не здаецца.
– Адзін куст здольны даць да 70 000 насення, якое застаецца ў глебе, захоўваючы ўсходжасць да 15 гадоў. Калі заліць поле гербіцыдам, наземная частка загіне, а насенне ў зямлі застанецца некранутым. Пройдзе некалькі гадоў, хімія вымыецца, і баршчэўнік дасць новыя ўсходы. Акрамя таго, у расліны моцны сцяблокорань з пупышкамі аднаўлення, схаванымі на глыбіні пяць – восем сантыметраў.
Якая з інвазіўных раслін – баршчэўнік ці залатарнік – больш небяспечная.
– Залатарнік канадскі – дэкаратыўны прышэлец з Паўночнай Амерыкі – выдзяляе ў глебу рэчывы, якія падаўляюць рост іншых раслін, і дае да ста тысяч насення з аднаго куста за сезон. Па меркаванні спецыялістаў, па сваёй агрэсіўнасці гэтая інвазіўная расліна пераўзыходзіць баршчэўнік Сасноўскага, бо цалкам выцясняе абарыгенную флору з прыродных экасістэм.
Дзейсная зброя супраць шкоднікаў.
– Самы эфектыўны варыянт – паўнацэнны севазварот. Уцягненне земляў у сельскагаспадарчы абарот вырашае праблему кардынальна і назаўсёды. Там, дзе на зямлю прыходзіць дбайны гаспадар, не застаецца месца для інвазіваў.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.