Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Туризм: «Озеравки – Ельня»: молодые специалисты Миорской ЦРБ познакомились с уникальной природой Беларуси
Молодежь: Команда Миорского района отправилась выступать в финале конкурса «SuperПРОФИ‑2026»
АПК: Миорчанин Евгений Петров второй год подряд меняет гаечный ключ на штурвал комбайна
Пульс Миорщины: Миорский ТЦСОН принял гостей из Докшицкого района
АПК: Стратегия продовольственной безопасности: как работает Миорский участок Полоцкого КХП
Сборник поэзии Ольги Пашкевич "Путь " вышел в июне. Это уже вторая книга поэта. Первая – "Философия души " - издана в марте 2021 года.
Зборнік паэзіі Вольгі Пашкевіч «Путь» выйшаў у чэрвені. Гэта ўжо другая кніга паэткі з Міёршчыны. Першая – «Філасофія душы» – выдадзена ў сакавіку 2021 года.
– Доўга жыла марай выдаць уласны зборнік вершаў. І вось ужо другую кнігу трымаю ў руках. Нават не верыцца, – радуецца аўтар. – Вельмі ўдзячна нашаму земляку, паэту Славаміру Даргелю, пры чыёй падтрымцы і дапамозе выйшлі абодва зборнікі.
Пашкевіч – творчы псеўданім Вольгі Міна. Піша з дзяцінства, таму і вырашыла падпісваць творы, а цяпер ужо і кнігі сваім дзявочым прозвішчам.
– Сваю першую казку напісала ў чацвёртым класе, першы верш – у дванаццаць гадоў. Працягвала пісаць студэнткай філалагічнага факультэта ВДУ імя П. Машэрава, не расставалася з творчасцю, працуючы ў школах раёна. І цяпер, даглядаючы маленькую дачушку, пішу вершы. У тым ліку і для дзяцей, – расказвае Вольга. – Мая крыніца натхнення – эмоцыі, якія выклікаюць розныя падзеі. І радасныя, і сумныя, і не вельмі прыемныя. Хочацца разнастайнасці ў творчасці, аднак найбольш прывабліваюць тэма кахання і філасофская лірыка.
Назву зборніка «Путь» аўтар тлумачыць значным часавым адрэзкам сваёй паэтычнай творчасці: на 50 кніжных старонках сабраны вершы, напісаныя з 2003 па 2024 гады. Вольга сама прадумвала афармленне і тэматыку зборніка. Ён складаецца з пяці раздзелаў. Першы – «Няма лепшага ў свеце краю» – змяшчае творы пра радзіму і родную прыроду. «Непослушно рождаются строки…» – пра тое, як і калі кладуцца на паперу вершаваныя думкі. «В этом мире мы только лишь гости…» – вершы філасофскай тэматыкі. Маці і дачушцы прысвечаны раздзел «Будь счастливее всех на планете!» У самым вялікім – «Хочу побыть с тобой наедине…» – сабраны вершы на тэму кахання.
Зборнік Вольгі Пашкевіч «Путь» выйшаў накладам у 50 экзэмпляраў. Адзін аўтар падарыла цэнтральнай раённай бібліятэцы. Атрымала кнігу ў падарунак рэдакцыя «Міёрскіх навін». Будзем знаёміць чытачоў з творчасцю таленавітай зямлячкі.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.