Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Анатолий Сивко проинспектировал ход уборочной кампании в Миорском районе
Официально: Мониторинг цен и ассортимента: депутат Анатолий Сивко посетил автомагазин
Официально: Депутат Анатолий Сивко посетил деревню Малявки с рабочим визитом
Происшествия: ️Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
108-ю гадавіну ўтварэння беларускай міліцыі ўрачыста адзначылі на плошчы ля памятнага знаку ў гонар воінаў-вызваліцеляў Міёр. І гэта сімвалічна: праваахоўнікі, як і нашы дзяды і прадзеды ў гады Вялікай Айчыннай вайны, штодзённа і кругласутачна стаяць на варце спакою і мірнага неба над нашай краінай.
Да ўдзельнікаў мерапрыемства, у ліку якіх прадстаўнікі праваахоўных органаў і сумежных структур, звярнуўся начальнік РАУС Андрэй Панін:
– Быць супрацоўнікам міліцыі – вялізная адказнасць, бо людзі нам давяраюць, на нас спадзяюцца, калі ў іх жыцці здарылася бяда. Памятайце, калегі, што без іх даверу і дапамогі нават самая заўзятая барацьба з крыміналам не дасць вынікаў.
Андрэй Валер’евіч падкрэсліў, што ў 2024 годзе праведзена вялікая работа па аздараўленні крымінагеннай абстаноўкі ў раёне, абароне законных правоў і інтарэсаў грамадзян, забеспячэнні асабістай і маёмаснай бяспекі.
Наказ ад начальніка РАУС для выхаванцаў ваенна-патрыятычнага клуба «Факел» СШ № 3 імя Героя Савецкага саюза Я. Томкі – расці годнымі грамадзянамі сваёй краіны і рабіць усё для яе развіцця. А сплаў маладога запалу і вопыту ветэранаў дасць годныя вынікі.
Гісторыя Міёрскай міліцыі пішацца ўжо 85 гадоў. Намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Люцкі нагадаў, што ў гады вайны яе супрацоўнікі змагаліся з ворагам на франтах і ў партызанскіх злучэннях, з першых дзён прынялі на сябе барацьбу з дыверсіённымі падраздзяленнямі праціўніка. Пазней неслі службу па ахове правапарадку ў вызваленых гарадах і сёлах, наладжвалі мірнае жыццё. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі вянок і кветкі да памятнага знака ў гонар воінаў-вызваліцеляў Міёр.
– Мы кожны дзень знаходзімся пад вашай абаронай і ўвагай. Мірнага неба, спакою, божага блаславення, – пажадаў благачынны Міёрскай акругі Віктар Вабішчэвіч.
Ён прачытаў малітву падзякі і блаславіў калектыў на спакойную службу.
Ад імя ветэранаў павіншаваў супрацоўнікаў аддзела з прафесійным святам старшыня ветэранскай арганізацыі Руслан Смірноў:
– Галоўная наша сіла ў вас – людзях, якія самаадказна нясуць службу па забеспячэнні правапарадку і бяспекі грамадзян, аддаючы ўсе сілы любімай, але няпростай справе.
Да віншаванняў далучыліся кіраўнікі сумежных структур – раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, следчага камітэта, а таксама пагранічнай службы. Узнагародзілі найлепшых супрацоўнікаў за эфектыўнае ўзаемадзеянне. Медалём «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» ваенны камісар раёна адзначыў шэраг работнікаў.
Па выніках 2024 года найлепшым па прафесіі прызнаны начальнік ізалятара часовага ўтрымання Сяргей Міхайлаў. Медалём «За бездакорную службу» 3-й ступені адзначаны старшы ўчастковы інспектар Віктар Гардукевіч. Удзячнасць міністра ўнутраных спраў аб’яўлена міліцыянеру дзяжурнаму Мікіту Дабіжа. Нагрудным знакам адрознення УУС аблвыканкама ўзнагароджаны ўчастковы інспектар Міхаіл Чарауха.
На заканчэнні мерапрыемства калектыў аддзела наведаў магілу ўчастковага інспектара міліцыі Аляксандра Кісялеўскага, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.