Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Супрацоўнікі аховы першымі ў лічаныя хвіліны прыязджаюць на спрацоўку ахоўнай сігналізацыі, «трывожнай кнопкі» на аб’ектах прыватнай і дзяржаўнай уласнасці, выбываюць на дапамогу нарадам РАУС, калі гэта неабходна. Заўтра прафесійнае свята ў адной з самых аператыўных і мабільных служб міліцыі МУС. З гэтай нагоды размова з начальнікам Міёрскага аддзялення аховы падпалкоўнікам міліцыі Міхаілам ПРАКОПЧЫКАМ.
Міхаіл Часлававіч, якія функцыі выконвае ведамасная ахова.
– Асноўныя задачы – ахова аб’ектаў розных форм уласнасці і грамадскага парадку. Сёння наш пункт цэнтралізаванага кіравання ў горадзе і на раёне ахоўвае 284 аб’екты, у іх ліку кватэры, дачныя дамы, гаражы фізічных асоб. «Трывожнымі кнопкамі» абсталяваны 41, і ахоўнай, і трывожнай адначасова карыстаюцца 24 заказчыкі. Дынамічнае развіццё не дазваляе застойвацца на месцы. Пастаянна абнаўляем тэхнічныя сродкі, удасканальваем падыходы да службы, нарматыўную базу.
Наколькі ў жыхароў Міёршчыны запатрабавана паслуга аховы кватэр, дамоў, гаражоў.
– Ахова маёмасці актуальная заўсёды. Пад аховай як дачныя дамы, якімі людзі карыстаюцца пераважна сезонна, так і жылыя памяшканні, дзе пражываюць пастаянна. На з’яўленне зламысніка ў аховы рэакцыя імгненная. Абсталяванне ахоўнай, пажарнай ці трывожнай сігналізацыяй гарантуе бяспеку грамадзянам і іх маёмасці. З мэтай папулярызацыі нашай службы праводзім «дні адчыненых дзвярэй», выступаем у калектывах горада, заўсёды інфармацыйна адкрыты для нашых кліентаў.
Некалькі слоў пра калектыў, каго б хацелі адзначыць.
– У калектыве ўсе – звёны аднаго ланцужка. Кожны выконвае сваю работу ў зладжаным комплексе. Наша служба заўсёды на варце законных інтарэсаў грамадзян і правапарадку. З міліцыянераў групы затрымання выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі Юрый Рубанік, Сяргей Вішнеўскі, Іван Вішнеўскі, з паставых Віталь Бяспалы, з саставу вартаўнікоў – Леанід Касевіч, Віктар Кукуць, Сафія Яфімава, Іна Гарноўская. На днях праводзілі на заслужаны адпачынак міліцыянера Віктара Стому. Службе аховы ён прысвяціў 29 гадоў.
Усяму калектыву выказваю падзяку за адданасць прафесіі і за шчырую працу. Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту сем’ям, надзейнага пляча напарніка, спакойных дзяжурстваў. Апошняе гучыць ідэалізавана, бо дзяжурствы здараюцца розныя. Мы для таго і працуем, каб людзі жылі спакойна.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.