23 Марта 2022

Важныя правiлы вучаць…

gazeta
  • 653
Пра бяспеку важна памятаць усім, тым больш дзецям. Гэтаму пытанню шмат увагі надаюць у Дзісненскай школе. У рамках праграмы «Бяспечнае дзяцінства» арганізаваны заняткі для 1 – 11 класаў, удзел у акцыях па бяспецы жыццядзейнасці, у адзіных днях бяспекі, творчых конкурсах. Насычанымі ў гэтым плане сталі канец лютага – пачатак сакавіка. 

...на сустрэчах, конкурсах, экскурсіях

Сустрэліся са школьнікамі ў канцы лютага супрацоўнікі выратавальнай станцыі. Начальнік Алег Рубанік катэгарычна заўважыў: калі растае лёд, падыходзіць да вадаёмаў не варта, а летам знаходзіцца ля вады абавязкова з дарослымі. Даў інструкцыі, як дзейнічаць, калі чалавек тоне, і што рабіць, калі праваліўся ў ваду сам. Расповяды выратавальніка заўсёды знаходзяць водгук у дзяцей. Яны задавалі пытанні, удакладнялі дэталі.

У пачатку сакавіка нашы вучні – дзесяцікласніца Анастасія Карніцкая, пяцікласніца Паліна Грыгаран і чацвёртакласнік Аляксандр Ляшкевіч, якія перамаглі ў раённым этапе конкурсу «Школа бяспекі», – годна прадставілі Міёршчыну на абласным этапе.
Вучэбная эвакуацыя ў рамках Дня грамадзянскай абароны прайшла ў школе 2 сакавіка. Па характарыстыцы начальніка мясцовага пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 16 Пятра Конаха, дзейнічалі без парушэнняў, хутка і дакладна. У чарговы раз расказаў Пётр Васільевіч аб правілах пажарнай бяспекі, нагадаў пра адказнасць за выпальванне травы і небяспечныя паводзіны ў лесе. Падзякаваў школьнікам за актыўны ўдзел у конкурсе «Выратавальнікі вачыма дзяцей» і павіншаваў пераможцаў раённага этапа. Першае месца ў чацвёртакласніцы Сафіі Кабяк, на трэцім – вучань чацвёртага класа Аляксандр Ляшкевіч і сямікласніца Марыя Трафімава. 

Вучні трэцяга – пятага класаў 4 сакавіка наведалі Цэнтр бяспекі ў Наваполацку. Паглядзелі відэафільм аб правілах паводзін на вадаёмах і пры выратаванні на вадзе, падчас пажару ў кватэры ці пад’ездзе. Свае веды праверылі праз тэставыя і практычныя заданні. У тым ліку вызначалі небяспечныя месцы ў кватэры, выяўлялі памылкі пры адпачынку на прыродзе, праходзілі праз дымавы лабірынт.

…і бацькоўскіх сходах

Пытанні бяспекі пастаянна разглядаюць з бацькамі. Чарговы агульна- 
школьны сход адбыўся 1 сакавіка пад дэвізам «Бяспека дзяцей у кібер-прасторы. Прафілактыка гвалту». Старшы інспектар ІСН Святлана Хаданёнак нагадала дарослым пра кантроль за паводзінамі дзяцей у сацыяльных сетках, дзе непаўналетніх можа падсцерагаць небяспека. Загадчык Дзісненскай бальніцы сястрынскага догляду Святлана Палячэнка звярнула ўвагу на прафілактыку дзіцячага траўматызму. Старшы інспектар аддзялення ДАІ РАУС Аляксандр Савейка падкрэсліў, што бацькі павінны быць прыкладам для дзяцей у выкананні правіл дарожнага руху. Нагадаў, у якім узросце непаўналетнія могуць 
свабодна катацца на веласіпедзе,
кіраваць мапедам і матацыклам. Начальнік ПАВП-16 Пётр Конах азнаёміў са статыстыкай пажараў у раёне і вобласці, указаў на неабходнасць устанаўліваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Дзеці ў інтэрнэце. Памятка 
для дарослых

З дзецьмі ва ўзросце сямі – дзесяці гадоў час у інтэрнэце трэба праводзіць разам. 

Навучыце:
v  наведваць толькі тыя сайты, што вы дазволілі;
v  раіцца з вамі, перш чым перайсці да нейкіх новых дзеянняў, раскрываць асабістую інфармацыю;
v  паведамляць вам, калі штосьці ўстрывожыла або было незразумелым пры наведванні сайтаў.

Забараніце:
v  скачваць файлы без вашага дазволу;
v  падтрымліваць зносіны з незнаёмымі людзьмі;
v  выкарыстоўваць сродкі імгненнага абмену паведамленнямі без вашага кантролю.
У 10 – 13 гадоў у дзіцяці ўжо ёсць пэўныя навыкі карыстання сацыяльнымі сеткамі, аднак кантроль па-ранейшаму неабходны.

Рэкамендацыі:
v  стварыце дзіцяці на камп’ютары ўласны ўліковы запіс з абмежаванымі правамі;
v  выкарыстоўвайце сродкі фільтрацыі непажаданага кантэнту;
v  нагадвайце пра канфідэнцыяльнасць асабістай інфармацыі;
v  прывучайце пытацца дазволу пры скачванні файлаў, устаноўцы праграмнага забеспячэння;
v  дамоўцеся, каб дзіця дазваляла праглядаць змест яго электроннай пошты, уліковых запісаў у сацсетках, перапіску;
v  раскажыце пра адказнасць за непрыстойныя паводзіны ў інтэрнэце.

Калі дзіця ад 14 да 17 гадоў:
v  цікаўцеся, якімі сайтамі і праграмамі карыстаецца;
v  папярэджвайце, каб падлетак не пагаджаўся на сустрэчу з сябрамі з інтэрнэту без вашага дазволу;
v  засцерагайце ад выкарыстання сеціва для хуліганства ці іншых супрацьпраўных дзеянняў, растлумачце сутнасць і адказнасць за злачынствы супраць інфармацыйнай бяспекі;
v  абмяркуйце магчымую рызыку пры ажыццяўленні пакупак у інтэрнэце. 

Алена КРАСОЎСКАЯ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Фотаматэрыял прадаставіла аўтар
← Предыдущая

Витебск выбирает BUTIKAVTO: в городе откроется второй автохаус сети

Назад к списку
Следующая →

Маршруты, вызначаныя службай і абраныя душой

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]