29 Октября 2025

Важно знать: Адреса круглосуточной помощи

gazeta
  • 812

 Быт і руціна, розныя погляды на сітуацыю, некарэктныя паводзіны… Прычын для сямейных канфліктаў шмат. Адны вырашаюцца канструктыўна і ўмацоўваюць сям’ю. Іншыя вядуць да прыніжэння годнасці кагосьці з членаў сям’і, ушчамлення яго правоў, а часам становяцца пагрозай для жыцця. Што рабіць? Абавязкова звяртацца па дапамогу.

Ахвярам сямейнага гвалту прадастаўляецца «крызісны» пакой. Гэта спецыяльна абсталяванае памяшканне, дзе створаны неабходныя ўмовы для бяспечнага часовага пражывання. Тут бясплатна акажуць юрыдычныя і сацыяльна-псіхалагічныя паслугі. Запіс для засялення ў «крызісны» пакой ідзе кругласутачна па нумары 5 73 53.

Таксама атрымаць падтрымку можна па нумарах:

8 (029) 367 32 32 – кругласутачная крызісная тэлефонная лінія па праблемах сям’і і дзяцей; 
8 (801) 100 16 11 – рэспубліканская гарачая лінія псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім;
8 (017) 263 03 03 – служба экстраннай псіхалагічнай дапамогі для дзяцей і падлеткаў;
8 (017) 300 10 06 – рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі.

Ганна ЛІСКОВА, 
загадчык аддзялення ТЦСАН. 

← Предыдущая

Историческое прошлое как визитная карточка Дисны

Назад к списку
Следующая →

Особенности перевозки товаров для личного пользования в соответствии с таможенной процедурой таможенного транзита физическими лицами, переселяющимися на постоянное место жительства в государс

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]