Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Новые требования в области кибербезопасности начнут действовать с 1 июля. Поясняем новации
Происшествия: Вы наверняка их пробовали: в Беларуси запретили популярные роллы
Актуально: Школы и гимназии Беларуси начинают прием детей в первые классы
Актуально: Выпускные вечера для 11-классников пройдут сегодня в Беларуси
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Кожная справа, якая паступае ў суд, – унікальная і адметная сваім зместам, заўважае суддзя раённага суда Вераніка Кісляк. На пасадзе тры месяцы. Каб апрануць мантыю і за- няць цэнтральнае месца ў зале судовых пасяджэнняў, прайшла шлях даўжынёй у два гады. Намерана расці ў абранай справе, якая патрабуе выканання законнасці і ўвагі да асобы чалавека.
– Работа цікавая, патрабуе павышанай увагі і цярплівасці, абавязковага выканання законнасці, – характарызуе сваю справу маладая суддзя. – Законы – галоўны арыенцір. Разам з тым, разглядаючы тую ці іншую справу, важна звярнуць увагу на асобу чалавека. Заўжды дзейнічае прынцып індывідуалізацыі пакарання. Выносячы рашэнне, важна ўлічваць характарыстыку чалавека, яго паводзіны, наяўнасць ці адсутнасць судзімасцяў. Да прыкладу, у маёй пакуль яшчэ невялікай практыцы быў выпадак, калі фігуранту крымінальнай справы змякчылі пакаранне і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
На пасаду суддзі Вераніка Кісляк прызначана 13 снежня мінулага года, 24-га прыняла прысягу, а праз дзень упершыню ўвайшла ў залу судовых пасяджэнняў у новым для сябе статусе. Цяпер разглядае адміністрацыйныя, грамадзянскія, крымінальныя справы, якія паступаюць у суд. За дзень можа быць некалькі судовых пасяджэнняў.
– Суддзя сам рэгулюе свой рабочы графік у залежнасці ад матэрыялаў, якія паступаюць на разгляд. Так, грамадзянскую справу трэба разгледзець у тэрмін да двух месяцаў з моманту паступлення, адміністрацыйную – на працягу 15 дзён. З любой справай неабходна дэталёва азнаёміцца, пасля разгляду і прыняцця рашэння абавязкова ўнесці інфармацыю ў базу, – знаёміць са спецыфікай судовай дзейнасці суразмоўніца. – Паступова напрацоўваю вопыт. Увогуле прафесія суддзі падразумявае пастаяннае навучанне. Заканадаўства змяняецца, важна за гэтым сачыць. Да прыкладу, 3 сакавіка прыняты новы закон аб крымінальнай адказнасці, які змяняе санкцыі асобных артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Юрыспрудэнцыя вабіла Вераніку Валер’еўну са школьнай пары. Вучаніцай Новапагосцкай школы старанна вывучала прадмет «Чалавек. Грамадства. Дзяржава» і бачыла сябе толькі юрыстам. Скончыўшы ў 2014 годзе юрыдычны факультэт Беларускага дзяржуніверсітэта, уладкавалася судовым выканаўцам у раённы аддзел прымусовага выканання. Затым спраўлялася з абавязкамі інспектара па рэжыме сакрэтнасці ў аддзяленні аховы, працавала юрысконсультам ва УП ЖКГ.
– Аднойчы па службовых справах прыйшла ў суд. Мне заўважылі, што магу стаць у рэзерв на пасаду суддзі. Прапанова зацікавіла, – расказвае суразмоўніца. – З моманту той сустрэчы і да прызначэння на пасаду мінула два гады. Перш-наперш чакаў кваліфікацыйны экзамен у Вярхоўным судзе, які здала ў кастрычніку 2023 года. У снежні ўладкавалася ў раённы суд стажорам і была залічана ва ўніверсітэт перападрыхтоўкі судовых работнікаў і работнікаў пракуратуры. Здавала экзамены, абараняла дыпломную работу. Праходзіла псіхалагічнае тэсціраванне ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, субяседаванне ў Прэзідыуме Вярхоўнага суда і ў Адміністрацыі Прэзідэнта. Цяпер азіраюся назад і нават цікава становіцца, як з усім справілася.
Як заўважае Вераніка Кісляк, ніколі не бачыла сябе ні адвакатам, бо не ў яе правілах абараняць тых, хто ўчыніў злачынства, ні пракурорам, паколькі абвінавачванне таксама не яе стратэгія.
– На судовым пасяджэнні справа ад мяне адвакат, злева – прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачвання, задача суддзі – узважыць довады абодвух бакоў і прыняць справядлівае рашэнне, – адзначае суддзя. – Кожная справа па-свойму цікавая і адметная зместам. Часам здаецца простай, а падчас разгляду з’яўляюцца нюансы. Нават разглядаючы адміністрацыйны матэрыял, калі правапарушэнне відавочнае, могуць узнікаць пытанні.
Рабочы дзень у маладой суддзі нярэдка выходзіць за вызначаныя часавыя рамкі. Разам з тым стараецца планаваць яго так, каб застаўся час для сям’і і хатніх клопатаў. Разам з мужам выхоўваюць дваіх дзяцей. Старэйшы сын вучыцца ў пятым класе, малодшая дачушка наведвае дзіцячы сад, а восенню збіраецца ў школу. Дом і родныя людзі для Веранікі Валер’еўны – крыніца радасці і душэўнай цеплыні. Тут чэрпае сілы для новых дзён на адказнай службе.
Кацярына Рынкевіч.
Фота аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.