24 Мая 2023

 Пажарныя з Міёр праходзяць навучанне і здаюць экзамены на матросаў-выратавальнікаў

gazeta
  • 924

 Пажарныя ратуюць людзей з агню. Цяпер будуць спяшацца на дапамогу і ў ваду. Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праходзілі навучанне і здаюць экзамены на матросаў-выратавальнікаў.

Плаванне 100 метраў вольным стылем з пераадоленнем перашкод, буксіроўка манекена ўплаў 50 метраў, грэбля на лодцы 150 метраў, падача выратавальнага круга. Гэтыя нарматывы ў ліку ўключаных у «экзаменацыйны білет». Яшчэ праверка тэарэтычных ведаў, навыкаў па аказанні першай дапамогі пры ўтапленні. Хто здае ўсё паспяхова, атрымлівае пасведчанне матроса-выратавальніка трэцяга разраду. Такім чынам, агняборцы змогуць дзяжурыць на пляжах падчас купальнага сезону і ратаваць людзей з вады.

Вольга ГІРЖДА, інспектар РАНС.
Фота аўтара.

← Предыдущая

В рамках Единого дня информирования Валерий Драбо встретился с трудовыми коллективами ОАО "Николаёвский" и Ситьковской БШ

Назад к списку
Следующая →

Жыллё на ільготных умовах

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]