06 Сентября 2023

Майстры Дзісненскага Дома рамёстваў прынялі ўдзел у абласным свяце «Яблычны фэст»

gazeta
  • 608

 Майстры Дзісненскага Дома рамёстваў прынялі ўдзел у абласным свяце «Яблычны фэст» у вёсцы Алашкі Шаркаўшчынскага раёна і сталі пераможцамі ў конкурсе «У традыцыях сялянскага інтэр’еру».

– На конкурс рыхтавалі рэчы для ўпрыгожвання дома Івана Сікоры. Гэта падузорнікі, вышытыя накідкі на ложак, фіранкі, якія змясцілі ў вялікую скрыню. Адзін з вырабаў майстры дарылі ў якасці сувеніра для музея садавода-селекцыянера, – расказвае загадчык Дома рамёстваў Людміла Ганебная. – На гэтым свяце пабывалі ўпершыню. Зусім не чакалі, што пераможам у конкурсе. Канешне, гэта ўзрадавала. Атрымалі дыплом і каштоўны падарунак.

Таксама падчас свята праходзіла акцыя «Яблыня міру». Удзельнікі рыхтавалі сувеніры ў выглядзе яблыка і вешалі на дрэўца. Застаўся на ім і вязаны фрукт дзісненскай майстрыцы Ірыны Ядрэўскай.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота прадаставіла Людміла ГАНЕБНАЯ.

← Предыдущая

Около 5,6 тыс. целевиков зачислили вузы Беларуси в эту приемную кампанию

Назад к списку
Следующая →

Миорский РОЧС напоминает

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]