25 Февраля 2014

Давай поженимся по правилам бизнеса

gazeta
  • 465

Пяць разоў на тыдзень па тэлебачанні ідзе перадача "Давай пажэнімся". Да якой ступені здрабнелі нашы мужыкі, калі самі не ў стане знайсці сваю другую палавінку, даводзіцца звяртацца ў "біржу нявест". А там заказ прымаецца па ўсіх правілах бізнесу: указваюцца параметры "тавару".

 

На Першамайскай вуліцы ў Дзісне, дзе я жыву, некалі знаходзіўся конскі рынак. Па расказах старажылаў, тут у свой час вельмі прафесійна і бойка цыгане гандлявалі конямі. Для  іх рэкламы вымяралі вышыню ў карку, дэманстравалі здаровыя зубы, акругласць задняй часткі. Глядзіш цяперашнюю тэлеперадачу і здзіўляешся,  наколькі падобныя прыёмы выкарыстоўваюцца з іншай нагоды і сёння. Толькі ў зубы яшчэ не глядзяць.

 

Ну, а з якой нагоды згаджаюцца стаць "таварам" такой "біржы" дзяўчаты?

Любы разважлівы чалавек, мужчына ці жанчына, разумее, што спадарожнікам яго жыцця можа быць толькі той, у кім ён знаходзіць вельмі блізкую яму па духу, па маральных і духоўных прынцыпах асобу. А потым ужо знешнія параметры.

 

Хтосьці пастараецца мне напомніць, што і раней быў звычай засылаць сватоў, праводзіць заручыны. Калі ласка! Давайце адродзім традыцыі, будзем іх прытрымлівацца, удасканальваць у лепшы бок. Але ж нельга апашляць самае светлае, самае чыстае і дарагое, што належыць кожнаму з нас —  каханне. А яно не памірае з гадамі, бо гэта пачатак другога нараджэння чалавека.

Сёння крызіс сям'і выкліканы нашым вельмі нізкім культурным узроўнем. Мы дазволілі сваім прыродным інстынктам узяць верх над нашым духоўным, маральным усведамленнем.

 

Фадзей ШЫМУКОВІЧ.  

← Предыдущая

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Назад к списку
Следующая →

Поговорим о любви

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]