11 Октября 2021

Татьяна Гаврилова из Перебродья: 30 лет в почтовой сфере

gazeta
  • 504

 У паштовую сферу Таццяну ГАЎРЫЛАВУ прывабіла незвычайная атмасфера, якую стваралі рознакаляровыя паштоўкі, што дзясяткамі дасылалі на святы, пісьмы ў канвертах, што ў сярэдзіне 80-х былі запатрабаваным сродкам зносін, шапаценне старонак друкаванай перыёдыкі, што раскладалі па сумках і разносілі па дамах. Мінула больш за 30 гадоў, шмат чаго змянілася, а прафесія паштавіка для Таццяны Мікалаеўны па-ранейшаму застаецца цікавай і любімай.

 

Аддзяленне паштовай сувязі ў Перабро- ддзі знайсці проста. Размясцілася ўздоўж трасы па суседству з сельвыканкамам. З дарогі заўважныя блакітная шыльда на цагляным будынку і паштовая скрыня побач. Да месца працы Таццяне Гаўрылавай ад свайго дома рукой падаць, а тэрыторыя абслугоўвання вялікая.

 
– Апошнія пяць гадоў працую і як начальнік аддзялення, і як паштальён, – гаворыць Таццяна Мікалаеўна. – Спачатку прымаю наведвальнікаў у аддзяленні, а потым іду па дамах. Абавязкі сумяшчаць няпроста, клопатаў шмат, але спраўляюся. Прывыкла і да капрызаў надвор’я, і да адлегласці. Доўгія прагулкі на свежым паветры ўмацоўваюць імунітэт і зараджаюць бадзёрасцю.
Па словах паштавіка, самае папулярнае ў вяскоўцаў выданне – раённая газета «Міёрскія навіны». Штомесяц афармляе падпіску на сто экзэмпляраў.

 
– Супрацоўнікі базы адпачынку «Актам» спецыяльна прыязджаюць у аддзя-
ленне, каб выпісаць раёнку на свае міёрскія адрасы, – заўважае субяседніца. – І мне наша раённая газета падабаецца. Як адгарну першую старонку, так адну за другой чытаю. Часта бачу ў выданні сваіх знаёмых, цікава віншаванні пачытаць, рэклама карысная.

 
Сартаваць свежую перыёдыку – адзін з любімых заняткаў работніка пошты. Праз гады газетныя старонкі шапацяць так жа прыемна. Пісем цяпер прыходзіць няшмат. Як правіла, гэта адміністрацыйная перапіска. Паштовак таксама дасылаюць адзінкі. Затое істотна пашырыліся гандлёвыя паслугі.

 
– Асартымент тавараў у нас шырокі: крупы, цукар, алей, кансервы, ласункі да чаю, сродкі гігіены і бытавой хіміі, – пералічвае Таццяна Мікалаеўна. – Усё карыстаецца попытам. Магазін у вёсцы ў 11.00 адчыняецца, да гэтага часу прыходзяць пакупнікі ў аддзяленне. Штодня наведвальнікаў шмат. Адным трэба прадукты купіць, другім на мабільным рахунак папоўніць, трэцім камунальныя заплаціць і так далей.
Кожнага вяскоўца, што завітае на пошту, Таццяна Гаўрылава ведае. У Пераброддзі працуе з 1984 года і добра вывучыла ваколіцы і мясцовых жыхароў. Заўважае, што больш нідзе, акрамя паштовай сферы, сябе не ўяўляе. Нягледзячы на складанасці, любіць сваю справу.
І сяльчане цэняць паштавіка. Штогод віншуюць з прафесійным святам. Прычым не проста на словах – кветкі прыносяць. Нават з суседніх вёсак. Гэта вельмі прыемна і запамінаецца надоўга.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Кацярыны Рынкевіч

← Предыдущая

Золотая свадьба семьи Лавровых из д. Александрово

Назад к списку
Следующая →

В Миорском ТСОН отметили день пожилых людей

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]