09 Декабря 2025

Мастер-классы по джутовой филиграни проводит в Миорском ТЦСОН Елена Сташуленок

gazeta
  • 754

Хочацца змайстраваць штосьці для дамашняга дэкору, аднак вольнага часу няшмат? Як варыянт – джутавая філігрань. Майстар-класы па гэтым відзе рукадзелля на правах валанцёра праводзіць у аддзяленні дзённага знаходжання для пажылых грамадзян ТЦСАН актыўная наведвальніца Алена Сташулёнак.

Джут, пустыя ёмістасці любых памераў, будаўнічы клей. Па сутнасці, гэта ўсё, што спатрэбіцца для творчага занятку. Яшчэ, вядома, жаданне ствараць і ўмелыя рукі.

– Вязанне – спіцамі і кручком – злёгку надакучыла, вырашыла паспрабаваць штосьці новае для сябе, – тлумачыць майстрыца свой выбар. – Джутавай філігранню займаўся мой пляменнік, які, на жаль, рана пайшоў з жыцця. Захоўваю калекцыю яго работ і ствараю свае.

Тэхніка джутавай філіграні простая і на словах, і на справе. З дапамогай зубной шчоткі на аснову – банку з-пад кавы, бутэльку і да т. п. – паступова наносіцца будаўнічы клей. Джутавай ніткай выраб абматваецца знізу ўверх, важна сачыць за шчыльнасцю прылягання радкоў.

– Нават аздобленая толькі ніткай рэч выглядае прывабна і стыльна. Аднак можна выкарыстоўваць разнастайны дэкор: гузікі, атласныя стужкі, прыродны матэрыял і так далей, – адзначае Алена Васільеўна. – 20 хвілін – і новы дэкор для інтэр’еру гатовы. Алоўніца, ваза, арганайзер… Варыянтаў практычнага прымянення шмат. Стварайце і радуйце сябе ці блізкіх арыгінальнымі сувенірамі. 

ДАРЭЧЫ
У аддзяленні дзённага знаходжання для пажылых людзей ТЦСАН будуць рады валанцёрам, якія пажадаюць падзяліцца з наведвальнікамі сваімі ўменнямі і навыкамі. Накірункі могуць быць розныя: дэкламаванне вершаў, вывучэнне беларускай ці замежных моў, лайфхакі па ўладкаванні быту, асновы выяўленчага мастацтва, танцы, фізкультура, рукадзелле і так далей. Ёсць прапановы – тэлефануйце на нумар 5 28 32. 


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

← Предыдущая

Золотая свадьба семьи Лавровых из д. Александрово

Назад к списку
Следующая →

Стартует регистрация на репетиционный централизованный экзамен (РЦЭ) − главная репетиция перед ЦЭ

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]