Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Общество: В Беларуси за январь - май 2026 года ликвидировано 14 интернет-наркошопов
Социальный вектор: Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами
Профилактика: С 1 июня по 15 сентября на Миорщине проходит специальная программа "Мак"
Пасяджэнне раённага савета пажылых грамадзян адбылося ў снежні ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Правёў яго і выступіў з інфармацыяй аб дзейнасці за апошні квартал года кіраўнік грамадскага фарміравання Пётр Пятроў. Ён адзначыў, што савет актыўна супрацоўнічае з сацыяльнымі і гаспадарчымі службамі, прафсаюзамі, ветэранскімі і іншымі арганізацыямі па ўцягненні пажылых людзей у грамадскае жыццё раёна, у правядзенне масавых мерапрыемстваў. Яго члены прымалі ўдзел у падрыхтоўцы святкавання Дня мудрага чалавека – 1 кастрычніка, у раённым турніры па шашках, абласных форумах, нават міжнародных злётах.
Карысным быў міжнародны форум здаровага ладу жыцця ў Оршы. Не толькі пераймалі чужы вопыт нашы прадстаўнікі на міжнародным злёце валанцёраў сярэбранага ўзросту ў Віцебску ў пачатку снежня, але і дзяліліся сваім. Там, дарэчы, цікавасць суседзяў-беларусаў і расіян выклікаў падрыхтаваны спецыялістамі ТЦСАН інфармацыйны кейс рэкамендацый рашэнняў жыццёвых пытанняў пажылых людзей. Сумесная з шаркаўчанамі паездка ў Мінск і па наваколлі сталіцы прадэманстравала прыклады павышэння прыцягальнасці турыстычных аб’ектаў. Некаторыя з іх рэальна выкарыстаць і ў нашых умовах.
У адпаведнасці з праграмай дзейнасці, раённы савет пажылых людзей даў старт сустрэчам-віншаванням з ветэранамі- юбілярамі.
Значную ўвагу члены савета надалі абмеркаванню плана работы на 2026 год, які прадстаўляла Ганна Ліскова. Ён прадугледжвае арганізацыю масавых мерапрыемстваў ці ўдзел у іх, экскурсіі і паездкі, турніры па шашках, шахматах і дартсе, віншаванні юбіляраў, банк ідэй, увядзенне рубрык у газеце, календара падзей і іншага. Прагучала прапанова па выданні другога тома кнігі «Памяць», а старшыня савета Пётр Пятроў нават правёў азнаямляльны інструктаж па арганізацыі будучых спаборніцтваў па дартсе. Аказваецца, гэта можа быць цікавым і захапляльным.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.